Вайна2323

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа: У амерыканскі мірны план унясуць змены

«Уносім некаторыя змены ў надзеі яшчэ больш паменшыць рознагалоссі і наблізіцца да нечага, што будзе прымальна як для Украіны, так і, відавочна, для Злучаных Штатаў», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа па выніках перамоваў у Жэнэве.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

 23 лістапада дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа сказаў, што ў «мірныя прапановы» амерыканскага боку будуць унесеныя пэўныя змены.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Рубіа сказаў, што перамовы ў Жэневе былі «найбольш прадуктыўнымі і важнымі на працягу ўсяго часу, з тых часоў як мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе [мірнага ўрэгулявання]».

«У нас ёсць вельмі добрая рабочая версія, якая ўжо была створаная на аснове прапановаў усіх адпаведных бакоў, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, і мы здолелі цяпер разгледзець некаторыя з гэтых пытанняў, пункт за пунктам. І я думаю, што мы дасягнулі значнага прагрэсу», — сказаў дзяржсакратар.

Ён дадаў, што прадстаўнікі дэлегацый цяпер працуюць над «некаторымі прапановамі, якія нам былі прадастаўлены».

«Таму мы працуем над гэтым, уносячы некаторыя змены ў надзеі яшчэ больш паменшыць рознагалоссі і наблізіцца да нечага, што будзе прымальна як для Украіны, так і, відавочна, для Злучаных Штатаў», — сказаў Рубіа.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках першых перамоваў у Жэневе сказаў, што прапановы «мірнага плана» ЗША могуць улічваць «крытычна важныя» пазіцыі Украіны.

Амерыканскі мірны план уключаў 28 пунктаў. Еўропа прадставіла ў адказ свой план заканчэння вайны ва Украіне.

Каментары23

  • Ну-ну
    23.11.2025
    «...мы здолелі цяпер разгледзець некаторыя з гэтых пытанняў, пункт за пунктам».

    Таксама Рубіё дадаў: «Прабачце, зяма-трампісцкія боты, якія пасьпелі ўжо былі напісаць, што папярэдні праект – вельмі добры. Мы неяк не падумалі, што вам цяпер ізноў круціцца на патэльні і адбрэхвацца, але вам ня ўпершыню ж. Вы ж і так схáваеце любое нашае рашэньне».
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    23.11.2025
    Спадзяюся, ЗША і Украіна як мага хутчэй падпішуць мірную дамову і спыняць вайну адзін з адным!
  • Победа
    24.11.2025
    Убрали требование провести выборы через 100 дней после подписания. Внесли амнистию для совершивших преступления.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць