Грамадства

Беларускі арыгінальна прызналіся ў любові Караткевічу

Учора споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння геніяльнага беларускага пісьменніка. Некаторыя прызнанні ў пачуццях да Уладзіміра Караткевіча аказаліся асабліва арыгінальнымі, піша «Блізка». 

Карыстальніца інстаграм @Volia Broughman парадавала мемам, які нагадвае, што словы класіка робяць цуды і дапамагаюць у самых бязвыхадных сітуацыях.

«Гэта я яшчэ два гады таму, калі рабіла гэты мем, прадбачыла, што 5 сезон Stranger Things выйдзе ў дзень народзінаў Караткевіча», — пракаментавала сваю творчасць дзяўчына.

У яе ж у гісторыі карэспандэнты знайшлі чароўны варыянт тату з парафразай Караткевіча «кожны чалавек носiць сваё неба з сабой».

Карыстальнік @sivaya_legenda_ стварыла ўнікальную вышыўку крыжыкам з партрэтам Уладзіміра Караткевіча. Дарэчы, не першую ў сваёй практыцы. #нашабеларускаеўсё відавочна натхняе беларуску на творчасць.

«Дарэчы, назву свайго акаўнта я запазычыла ва Уладзіміра Сямёнавіча», — прызнаецца прыхільніца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць