Грамадства99

«Сумуе па Кыргызстане». Лукашэнка расказаў пра жыццё Бакіева ў Беларусі

«Ну, гэта ганьба, што кіргізы не могуць дазволіць свайму прэзідэнту прыехаць на магілу бацькі». 

Аляксандр Лукашэнка ў Бішкеку расказаў пра жыццё ў Беларусі экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

«Бакіеў таксама добра жыве. Нармальна. Мы яго да вас не адпусцім ужо. Я яму сказаў: «Ніякіх паездак, хопіць! Жыві ў Беларусі». Нармальна жыве», — сказаў Лукашэнка ў Бішкеку, дзе знаходзіцца на саміце АДКБ.

Лукашэнка кажа, што часам бывае ў гасцях у Бакіева, калі той яго запрашае.

«Але ён вельмі пакутуе і сумуе па краіне. Усё мне кажа: вось хацеў бы хоць на магілу прыехаць да бацькі. Ну, гэта ганьба, што кіргізы не могуць дазволіць свайму прэзідэнту прыехаць на магілу бацькі. Думаю, мы вырашым гэтае пытанне з цяперашнім кіраўніцтвам», — дадаў Лукашэнка.

Курманбек Бакіеў быў прэзідэнтам Кыргызстана з 2005 па 2010 гады. Пасля няўдалай спробы здушыць пратэсты ён пераехаў у Беларусь, дзе атрымаў палітычны прытулак і, як паведамлялі СМІ, грамадзянства.

Кыргызстан шмат разоў беспаспяхова патрабаваў ад Мінска выдачы Бакіева — экс-прэзідэнт завочна асуджаны на радзіме паводле шэрагу крымінальных спраў за злоўжыванне ўладай і іншыя злачынствы.

У 2025 годзе прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў заявіў, што вядзе перамовы з беларускімі ўладамі пра ўмовы магчымага вяртання Бакіева на радзіму.

Каментары9

  • Rhino
    27.11.2025
    Я вот тоже из-за одного усатого хряка не могу навестить могилу отца в РБ
  • Ёсік
    27.11.2025
    Вось ужо дзе паскуднік, не дазваляюць прыехаць на магілу бацькі. Ён злачынец, хай прыязджае, адседзіць, колькі налічваць, і хай наведвае. Твае цэрберы па надуманых справах выракі павыносілі годным беларусам, нават, на пахаваньне бацькоў нікога не адпусьцілі, як быццам, яны забойцы ды маньякі. Наколькі ж дырэктар саўгаса ад жыцьця людзей адарваны. Як можна ад такога вычварэнца атрымліваць асалоду ды апраўдваць ягоныя дзеяньні?
  • цыкада
    27.11.2025
    поменяетесь скоро местами, недолго ждать осталось

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць