Грамадства88

Палітолагу Суздальцаву вынеслі ў Расіі прысуд за «паклёп» на Лукашэнку

Лефортаўскі суд Масквы прызначыў 400 гадзін абавязковых работ былому выкладчыку Вышэйшай школы эканомікі Суздальцаву за нібыта паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Сёння ў Лефортаўскім судзе Масквы слухалася справа палітолага Андрэя Суздальцава, якога абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 128.1 ч. 2 і ч. 5 КК РФ). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеграм-канал «Слова абароне».

Прычынай для крымінальнай справы паслужылі яго выказванні ў тэлеграм-канале пра тое, што Лукашэнка «захапляўся Гітлерам» і, «кажучы пра нямецка-фашысцкі генацыд, насамрэч прыкрывае свой тэрор і, па сутнасці, нічым не адрозніваецца ад фашыстаў 1940‑х гадоў».

У красавіку мінулага года Суздальцава затрымалі ў Маскве. Сам мужчына адмаўляў сваё затрыманне, але пазней яму выставілі абвінавачанне ў паклёпе.

У студзені 2025 года справа Суздальцава была вернута на даследаванне ў пракуратуру, аднак цяпер разглядаецца нанова. У канцы кароткага пасяджэння прадстаўніца Лукашэнкі Таццяна Русецкая запатрабавала закрыць працэс ад слухачоў: хадайніцтва будзе разгледжанае наступным разам; суд быў адкладзены на 1 верасня. Папярэдні працэс таксама быў закрыты ў снежні 2024 года.

Палітолаг працаваў у Беларусі з 1993 па 2006 год. За час працы ў краіне Суздальцаў рэгулярна крытыкаваў беларускія ўлады. У 2006 годзе мужчыну дэпартавалі з Беларусі, пазбавіўшы ДНЖ. Цяпер мужчына знаходзіцца ў вышуку Беларусі за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Суздальцаў вёў тэлеграм-канал, які быў уключаны беларускімі ўладамі ў спіс «экстрэмісцкіх арганізацый».

У Расіі Суздальцаў працаваў у ВШЭ дацэнтам факультэта сусветнай эканомікі і палітыкі да 2021 года. Пасля яго затрымання ВНУ выдаліла з сайта профіль палітолага, меркавана, на патрабаванне беларускіх уладаў. Раней ВНУ тройчы ўключала яго ў лік найлепшых выкладчыкаў.

Каментары8

  • %
    27.11.2025
    Гэтаму імперцу маглі і больш прысудзіць, але таму і не прысудзілі, што імперец. Ен папросту не ўспрымае Лу, паміж імі даўнія цяжкасьці. Але, паўтарусь, гэты Суздальцаў яшчэ тая падла па сутнасьці
  • цыкада
    27.11.2025
    так лукашенко и есть самый главный фашист, а кгб и фсб - гестапо, это всем известно
  • Кальян
    27.11.2025
    Еще один русскомирец. Ату его. Да, господа лукашистики?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць