Грамадства2828

Еўрасаюз падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць Беларусі

ЕС падрыхтаваў шэраг новых санкцый супраць Беларусі, каб закрыць шчыліны, праз якія Мінск дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Радыё Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Бруселі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Сярод абмежаванняў, якія ёсць у новым пакеце санкцый ЕС, наступныя:

  • Уводзіцца забарона на дадатковы спіс тэхналогій і тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тэхналогій і тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі. Адзначаецца, што некаторыя з гэтых тавараў Расія выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны — у прыватнасці, кампаненты для беспілотнікаў;

  • Датычна шэрагу тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі, таксама ўводзіцца забарона на транзіт праз Беларусь;

  • Уводзіцца забарона на пастаўкі ў Беларусь некаторых тыпаў праграмнага забеспячэння;

  • Абмяжоўваецца імпарт алюмінію з Беларусі;

  • Пашыраецца забарона для еўрапейскіх кампаній на аказанне будаўнічых паслуг у Беларусі;

  • Забараняюцца дарожныя грузаперавозкі праз тэрыторыю ЕС кампаніям, якімі на 25% ці больш валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы;

  • Пашыраецца спіс асобаў, якія трапляюць пад санкцыі — сярод іх маюць быць усе, хто атрымлівае выгаду ад беларускага вайскова-прамысловага комплексу;

  • Уводзяцца дадатковыя меры кантролю за фінансавымі аперацыямі беларускіх кампаній у ЕС.

Адзначаецца, што мэта новага пакету санкцый — максімальна абмежаваць удзел Беларусі ў расійскай ваеннай машыне і перакрыць усе магчымыя шляхі абыходу еўрапейскіх абмежаванняў.

Каментары28

  • Пытанне
    28.11.2025
    Уводзіцца забарона на дадатковы спіс тэхналогій і тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тэхналогій і тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі. Адзначаецца, што некаторыя з гэтых тавараў Расія выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны — у прыватнасці, кампаненты для беспілотнікаў;/

    Навошта Еўропа ажно да канца 2025 года (усе 4 гады паўнамасштабнай вайны) пастаўляла кампаненты для беспілотнікаў, якімі Расея б'е па Украіне?
  • Пытанне
    28.11.2025
    Забараняюцца дарожныя грузаперавозкі праз тэрыторыю ЕС кампаніям, кампаніям, якімі на 25% ці больш валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы;/

    Цяпер кампаненты для расейскага ВПК, якія яшчэ не пайшлі ў санкцыйны спіс, з Еўропы будуць вазіць кампаніі, ў якімі валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы на 24% і меньш?
    Ці кампаніі, якімі цалкам валодаюць грамадзяне ЕС?
  • Пытанне
    28.11.2025
    Датычна шэрагу тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі, таксама ўводзіцца забарона на транзіт праз Беларусь/

    А можна спіс гэтых тавараў? У папярэдніх спісах такімі таварамі былі туалетная папера, гузікі, фарбы, фламастары.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць