У Найп’іда з’явілася вуліца Мінская. Адкрывалі з вялікай помпай
У гонар афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў М’янму адной з вуліц горада Найп’іда прысвоілі назву «Мінская», піша БелТА.

Працягласць вуліцы, якая атрымала назву, звязаную з Беларуссю, складае тры з паловай кіламетры. Тут месцяцца вялікі гандлёвы цэнтр, будынкі банкаў, парк.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця старшыня «Беллегпрама» Надзея Лазарэвіч у размове з журналістамі адзначыла, што і ў Мінску можа з’явіцца месца, якое будзе нагадваць аб адносінах Беларусі і М’янмы.

«Мы будзем працягваць адносіны з кіраўніцтвам горада, падтрымліваючы яго ў эканамічных і культурных планах», — дадала яна.









Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Яна зараз - візітка краіны... Бо што там яшчэ? Разбураныя старажытныя сталіцы і кол-цэнтры братоў-кітайцаў.