Мужчына знайшоў на могілках у Клецкім раёне наган, які выпускалі больш за стагоддзе таму. Ён наткнуўся на незвычайную знаходку, калі перакопваў зямлю на магіле ў вёсцы Колкі, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Мужчына паведаміў пра прадмет, падобны да пісталета, у Клецкі РАУС.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што гэта рэвальвер сістэмы «Наган» узору 1895 года. Зброя аказалася не прыдатнай для стральбы.
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары