Усяго патроху66

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай

Беларускі вытворца газаваных напояў, у тым ліку «Бела-Колы», выпусціў відэаролік у TikTok, дзе абыграў скандал на рынку нерухомасці ў суседняй Расіі, набраўшы тысячы лайкаў, заўважыў «Тэлеграф». 

На відэа супрацоўніца завода пазіруе на фоне надпісаў: «На завод прыйшла Ларыса Доліна і папрасіла прадаць ёй скрыню «Бела-Колы»… А потым прадаць наш акаўнт… А потым кватэру».

Піяршчыкі прадпрыемства намякаюць на скандал з ашуканцамі, у які аказалася ўцягнутая заслужаная артыстка РФ Ларыса Доліна.

Яна прадала сваю кватэру ў Маскве сям'і, а потым запатрабавала праз суд вярнуць нерухомасць, бо, паводле яе слоў, дзейнічала пад уплывам ашуканцаў. У выніку суд стаў на бок спявачкі, а сям'я пакупнікоў засталася без кватэры і грошай.

@bela_cola_official

Привет, один тут, квартирки не найдется?

♬ original sound - tobii.ibinks

У РФ ужо каля 3000 чалавек аказаліся ўцягнутыя ў схему, калі куплялі кватэры ў пажылых людзей, а тыя потым патрабавалі іх назад, спасылаючыся на ўплыў ашуканцаў.

У каментарах да жартаўлівага відэароліка большасць падпісчыкаў ацанілі гумар.

«Прабачце, але вярніце мне грошы за прадукцыю. Я была пад уплывам ашуканцаў, калі купляла колу», — напісала адна з іх. На што атрымала адказ: «Мы пад уплывам яе прадавалі, вярні «Бела-Колу». 

Былі і такія, хто ацаніў аўдыярад — песню Джасціна Бібера «As Long as You Love Me». У трэку гучаць словы «We can be homeless» («Мы можам быць бяздомнымі»).

Нехта ж нават запатрабаваў не прадаваць беларускі напой расійскай артыстцы: «Патрабую забараніць Долінай купляць «Бела-Колу»!!!» 

Каментары6

  • Мушчына 30 лет
    01.12.2025
    деньги за комп!, в 2011 я покупал в ларьке бумажные версии НН, а потом оформил подписку. И тогда это того стоило, деньги не требую.
    А вот сейчас небольшая доплата, за что я читаю, не помешала бы.
  • Мінак
    01.12.2025
    "Ах Москва! Ах Доліна!" - убогі "беларускі" піар. Цела тут, душа на "Патріках", а мазгоў вобмаль.
  • zoidberg
    02.12.2025
    Мушчына 30 лет, у тыя часы я чытаў выключна газэту для здаровых людзей ("Навінкі")...

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць