Свет88

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы

Добра адукаваныя, працуюць, валодаюць польскай — Нацыянальны банк Польшчы прадставіў даследаванне пра жыццё мігрантаў з Беларусі ў 2025 годзе.

Варшава. Фота: lookby.media

У аснове даклада «Жыццё і эканамічная сітуацыя мігрантаў з Беларусі ў Польшчы» — звесткі апытання, праведзенага Нацбанкам Польшчы з 7 красавіка па 20 чэрвеня 2025 года. Было атрымана 750 анкет ад беларусаў, старэйшых за 18 гадоў. Даследаванне ахоплівае сем ваяводстваў Польшчы, у якіх пражывае каля 85% беларускай супольнасці. Да якіх высноў прыходзяць аўтары, піша DW.

Больш за палову рэспандэнтаў беглі ад рэпрэсій у Беларусі

Беларусы — другая па колькасці група мігрантаў у Польшчы пасля грамадзян Украіны. Паводле звестак Упраўлення па справах замежнікаў (UdSC) Польшчы, на 30 верасня 2025 года дазвол на знаходжанне ў краіне мелі амаль 146 тысяч грамадзян Беларусі. Для параўнання ў 2020‑м — усяго 16 тысяч.

Як высветліў Нацбанк, 62% беларускіх мігрантаў маюць дазвол на часовае знаходжанне ў краіне. Амаль траціна, у асноўным, людзі з польскімі каранямі, атрымалі пастаянны від на жыхарства. 7% знаходзяцца ў Польшчы на падставе статусу дадатковай абароны.

Большасць беларусаў (каля 56%) эмігравалі з-за палітычнай сітуацыі ў РБ і страху рэпрэсій. Эканамічныя прычыны назвалі 32% апытаных.

Сярод беларускіх мігрантаў мужчын больш, чым жанчын — 58% і 42% адпаведна.

Амаль палова рэспандэнтаў пражывае ў Польшчы з мужам ці жонкай, чвэрць — з дзецьмі, малодшымі за 18 гадоў.

Становішча мігрантаў з Беларусі на польскім рынку працы палепшылася?

Аўтары даследавання сцвярджаюць, што ў 2025 годзе становішча мігрантаў з Беларусі на польскім рынку працы палепшылася: узровень беспрацоўя знізіўся (87% рэспандэнтаў працаўладкаваныя, большасць маюць пастаянную працу), павялічылася доля самазанятых (14%).

Каля 62% рэспандэнтаў маюць вышэйшую адукацыю.

Жанчын з вышэйшай адукацыяй больш, чым мужчын — 67% і 59% адпаведна, тым не менш, яны часцей за мужчын выконваюць простыя працы (30% жанчын супраць 20% мужчын).

Дзякуючы добраму ці свабоднаму валоданню польскай мовай (пра што паведамілі больш за 63% апытаных) работнікаў з Беларусі можна сустрэць у сферы адукацыі, культуры, фінансаў, маркетынгу, у ахове здароўя. 17% апытаных працуюць у IT.

Больш за палову рэспандэнтаў атрымліваюць 3—6 тысяч злотых (709—1418 еўра) у месяц. 14% — больш за 10 тысяч злотых (каля 2365 еўра). Як правіла, гэта IT-спецыялісты і дактары.

Амаль 67% апытаных плануюць застацца ў Польшчы

Яшчэ адзін блок даследавання Нацбанка Польшчы прысвечаны таму, як мігранты з РБ бачаць сваю будучыню.

Амаль 67% рэспандэнтаў плануюць застацца ў Польшчы назаўсёды ці больш чым на год. Часцей пра такія планы кажуць тыя, хто прыехаў па палітычных прычынах і праз страх перад рэпрэсіямі.

Узрост рэспандэнтаў таксама ўплывае на іх планы адносна далейшага знаходжання ў краіне. Найчасцей пра гэта кажуць людзі 45—59 гадоў і 18—26 гадоў (тыя, хто прыехаў з мэтай атрымаць адукацыю). Сярод людзей, старэйшых за 60 гадоў, — найбольшы працэнт ахвотных застацца ў Польшчы на сталае месца жыхарства ці даўжэй за адзін год.

Найбольш запатрабаваныя формы дапамогі ў мігрантаў з Беларусі: спрашчэнне легалізацыі знаходжання, бясплатны доступ да сістэмы аховы здароўя, арганізацыя курсаў польскай мовы і палягчэнне працэдуры настрыфікацыі дыпломаў.

Эканаміст: «Міграцыя з Беларусі мае станоўчы эфект для Польшчы»

Вынікі даследавання DW папрасіла пракаментаваць эканаміста, старшага навуковага супрацоўніка даследчага цэнтра BEROC Анастасію Лузгіну. Паводле яе слоў, у Польшчы, як і ў Беларусі, назіраюцца дэмаграфічныя праблемы, нізкая нараджальнасць, ёсць недахоп рабочай сілы. Адно з рашэнняў — падтрымка рынку працы за кошт мігрантаў.

«Звычайна людзі, якія вырашаюцца на пераезд, актыўныя, больш гнуткія, могуць, калі ёсць неабходнасць, перавучыцца, перакваліфікавацца», — звяртае ўвагу эксперт.

Таксама Лузгіна адзначае, што з РБ, у большасці сваёй, прыехалі людзі працаздольнага ўзросту (тых, каму 60 гадоў і больш, паводле звестак даследавання, усяго 2%). Яны плацяць падаткі, падтрымліваюць пенсійную сістэму, пры гэтым самі яшчэ доўга не будуць мець патрэбу ў пенсійных выплатах.

«Міграцыя з Беларусі ў чыстым выніку мае вельмі станоўчы эфект для Польшчы», — лічыць Анастасія Лузгіна.

«Якасная дыяспара»

«Новая дыяспара, як бы цынічна гэта ні гучала, якасная, з высокім узроўнем чалавечага патэнцыялу, з высокім адукацыйным і прафесійным узроўнем», — адзначае, у сваю чаргу, сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Ён вылучае дзве хвалі эміграцыі з Беларусі. Калі эміграцыя 2020—2021 года была выключна «палітычнай», то ў 2022 годзе дадаўся эканамічны складнік. «З'ехалі людзі, якім наўпрост не пагражала небяспека, але тыя, хто стратэгічна паглядзеў на перспектывы свайго знаходжання ў Беларусі», — кажа Коршунаў.

Паводле яго слоў, пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне змяніў як стаўленне да беларусаў, так і іх самаадчуванне. Суразмоўца таксама адзначае, што ў апошнія гады ў Польшчы, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, назапасілася пэўная стомленасць, не столькі ад беларусаў, колькі ад мігрантаў у цэлым.

«Ад рэжыму максімальнай прыхільнасці Польшча вяртаецца да больш жорсткай сістэмы кантролю і ўзаемадзеяння з мігранцкай супольнасцю», — лічыць сацыёлаг.

Каментары8

  • Гэта нагадвае як было ў 1930х
    03.12.2025
    Палякі ацэньваюць “якасць” мігрантаў 🤦‍♂️
  • Дзіўныя дадзеныя
    03.12.2025
    З маіх знаёмых 20-25% максімум канкрэтна з-за рэпрэсіі з'ехала. Астатнія хутчэй эканамічная міграцыя. Айцішнікі, якім кампанія дала загад рэлакавацца, студэнты, проста людзі, якія убачылі ў гэтай хвалі міграцыі магчымасць палепшыць дабрабыт. Ёсць і знаёмыя, якія кажуць, што яны палітычныя, але атрымалі гуманітарную візу на шару і ездзяць у РБ зубы лекаваць.
    Калі большасьць з-за рэпрэсіі з'ехала, чаму такія гіганцкія чэргі на ўезд у РБ у святочныя дні?
  • Nk
    03.12.2025
    Ёсік, уражанне, што людзі нават не ў стане апрацоўваць звычайную інфармацыю.
    Паглядзіце крыніцу ў нізе скрыншотаў. Гэта Deutsche Welle, якая мае дамен на рускай мове. Чаму НН працуе з DW, а не з першакрыніцай - вось гэта добрае пытанне. А чарговае ныцце ад непісьменных моўных канапных ваяроў ужо не здзіўляе.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць