Аўто1010

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr

У Беларусі ў хуткім часе з’явіцца новы айчынны брэнд пад назвай Zubr. Збіраць машыны будуць на заводзе «Юнісон», піша av.by.

Zubr Zorka

Як адзначылі ў кампаніі, афіцыйны сайт навастворанай маркі павінен быў поўнасцю запрацаваць ужо 1 снежня. Пры гэтым перадзаказы на аўтамабілі прымаюцца.

Усяго заяўлена пяць мадэляў: Legenda (ад 59 900 руб., або прыблізна $20 600 у эквіваленце), Volat (ад 59 900 руб.), Talisman (ад 71 900 руб., або $24 720), Zorka (75 000 руб., або $25 800) і Relikt (ад 79 900 руб., або $27 500).

Характэрна, што на аўтамабілі адразу ж прапануюць прывабную крэдытную праграму тэрмінам да 10 гадоў са стаўкай усяго ад 1,9% гадавых. Як адзначаюць у кампаніі, з часам узровень лакалізацыі «Зуброў» будзе расці, яны стануць атрымліваць усё больш беларускіх камплектуючых.

Zorka Volat

Донарамі для «Зуброў» з’яўляюцца мадэлі маркі Forthing (яна ж Fengxing у КНР). Першы аўтамабіль брэнда Forthing («Фортынг») з’явіўся ў 2001 годзе. На сёння мадэльны шэраг кітайскай кампаніі ўключае кампактныя і сярэднепамерныя красоверы, мінівэны і MPV.

Адзначым, што з 2023‑га продажы аўтамабіляў гэтай маркі пачаліся ў Расіі, а з вясны 2024‑га некаторыя мадэлі пачалі збіраць на магутнасцях калінінградскага «Аўтатора».

Zorka Talisman

Узятыя за аснову прататыпы мадэляў былі адаптаваныя да беларускага клімату з выкарыстаннем лакальнай вытворчасці на айчынным заводзе «Юнісон» (у Кітаі яны прадаюцца пад назвамі SX3, T5, T5L, T5 EVO і Hedmos).

На сайце маркі можна пазнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб аснашчэнні машын. Першыя «жывыя» аўтамабілі павінны з’явіцца ў шоуруме дылера бліжэй да выходных.

Каментары10

  • Беларус
    03.12.2025
    Ну і добра. Яшчэ і назвы па-насску
  • Газонокос
    03.12.2025
    "Зубр", "Волат"... Как это они не придумали бренд "Беларусь" или "Аист". Фантазия у белорусских автомаркетологов, как видно, на уровне плинтуса.
  • Вінцент
    03.12.2025
    Ой што б не зрабілі ў Беларусі, вы ўсяроўна смеццем закініце. Добрыя назвы ці Лепш бы было Зубр Саша, Зубр Віця і г.д. ?

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць