Грамадства1818

Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ

Шмат беларусаў атрымалі ад польскага банка PKO Bank Polski (PKO) паведамленні пра магчымую блакіроўку аперацый па рахунку, калі яны не прад'явяць дзейны дазвол на жыхарства (ДНЖ). Most патэлефанаваў у банк ад імя кліента і высветліў падрабязнасці

Фота: Wikimedia Commons

У папярэджанні гаворыцца, што кліенты павінны прыйсці ў аддзяленне і пацвердзіць свае персанальныя дадзеныя. Для гэтага патрэбен ДНЖ або іншыя дакументы, якія даюць права на знаходжанне ў Польшчы. 

У адваротным выпадку банк папярэджвае пра: страту доступу да мабільнага і інтэрнэт‑банкінгу, тэлефоннага сэрвісу; немагчымасць рабіць пераводы і аплаты праз сістэму імгненных плацяжоў BLIK; блакаду карткі, якая прывязана да рахунку. 

Пры гэтым адзначаецца, што кліент зможа абслугоўваць свой рахунак толькі ў аддзяленнях банка. 

На інфалініі PKO, куды журналіст MOST тэлефанаваў ад імя кліента — грамадзяніна Беларусі, пацвердзілі, што такія дзеянні могуць быць прынятыя. Кансультант спаслалася на рашэнне Рады Еўрапейскага саюза ад 23 кастрычніка 2025 года, датычнае абмежавальных мераў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам яе ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Прымаюцца пашпарт або id‑картка краіны ЕС/ЕЭЗ, ці дзеючы часовы або пастаянны ДНЖ (карта побыту). 

Кансультант адзначыла, што іншых дакументаў у спісе няма. Але кліентам з часовым пасведчаннем асобы чужаземца (TZTC — выдаецца на час чакання міжнароднай абароны) варта звярнуцца ў аддзяленне банка для вырашэння пытання.

На пытанне, што рабіць тым, хто падаў дакументы на ДНЖ, але яшчэ не дачакаўся рашэння, кансультант адказала, што пра такія выпадкі нічога не вядома

Каментары18

  • %
    03.12.2025
    Там здаецца казалі і пісалі што санкцыі супраць рэжыма :) Ці не? Памыляюсь? Усіх па храпе беларускай за "падтрымку вайны і агрэсыі", усіх пад сякеру
  • Папярэдне Падтрымау́
    03.12.2025
    Не прабачым нават да сьмерці .
  • 1
    03.12.2025
    Гіпотэза, а калі за гранты тады яшчэ ахвотней!

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць