Ежа1414

Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу

Для таго каб цалкам раскрыць смак сыравэнджанай каўбасы, аказваецца, трэба яе правільна наразаць. Дырэктарка малдаўскага мясакамбіната Mezellini Анжэла Геаргіца за лічаныя хвіліны расказала, як гэта правільна зрабіць і за што менавіта прафесійным картадорам гатовыя плаціць па 100 даляраў за гадзіну працы, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Па словах Анжэлы Геаргіцы, смак сыравэнджанай каўбасы, як і любога іншага мяснога прадукту, залежыць не толькі ад рэцэпту. Абраны набор спецый і вострых прыпраў, іх правільнае спалучэнне і дастатковая колькасці солі, безумоўна, непасрэдна ўплываюць на смакавыя якасці. Але нават ідэальны букет водараў і смакаў можа сапсаваць няправільная нарэзка, сцвярджае спецыялістка.

Менавіта таму, па словах дырэктаркі мясакамбіната, прафесійным картадорам (спецыялістам па нарэзцы мясных далікатэсаў, у прыватнасці іспанскага хамона) гатовыя плаціць вялікія грошы за правільную нарэзку, якая дасць прадукту цалкам раскрыцца.

@mezellini.md

⬇️ Вкус мяса и сырокопчёной колбасы зависит не только от рецепта❗️ У всех людей язык немного по-разному ощущает вкус: сладкое ярче на кончике, острое сзади, кислое и соленное по бокам. Чтобы полностью раскрыть вкус, ломтик должен покрывать язык целиком❗️ ❌ Толстые кружки 1-2 мм приходится жевать, часть специй застревает на зубах, вкус раскрывается медленно и неравномерно❗️ ✅ Тонкий, длинный ломтик тает на языке, раскрывая вкус мгновенно. Именно поэтому кортадорам платят до 100 USD в час — это мастера по нарезке хамона и мясных деликатесов, которые режут тонкие ломтики, специально захватывая часть сала, чтобы они были сочными и таяли на языке. P.S. прошутто из видео возможно еще осталось в магазине при заводе в Бульбоках. Но это не точно.

♬ оригинальный звук - Mezellini.md

«Прафесіяналы бяруць за гэтую працу па 100 даляраў за гадзіну. Гэтаму вучацца, атрымліваюць дыпломы. Паверце, картадоры робяць сваю працу не для шоу, а для смаку», — патлумачыла Геаргіца.

Яна назвала два галоўныя правілы нарэзкі каўбасы, якія можна ўзяць на ўзбраенне і апрабаваць на наступныя святы.

Па-першае, наразаць каўбасу спецыялістка параіла пад вуглом, каб атрымаць большую лустачку, якая будзе цалкам пакрываць язык.

Для гэтага трэба выкарыстоўваць усе смакавыя рэцэптары адначасова. Як вядома, яны размеркаваныя на языку чалавека па зонах: рэцэптары, якія адказваюць за салодкі смак, знаходзяцца на кончыку языка, за кіслае і салёнае — па баках, за вострае — ззаду. Калі задзейнічаць усе рэцэптары адначасова, смак будзе больш яркім і насычаным.

Па-другое, каўбасу Анжэла Геаргіца параіла наразаць максімальна тонкімі лустачкамі.

Чым таўсцейшыя кавалачкі, тым даўжэй іх прыйдзецца разжоўваць, частка мяса і спецый можа засядаць у зубах, а смак будзе раскрывацца больш павольна і нераўнамерна.

Каментары14

  • Мастер ключей
    03.12.2025
    Это правда. Рабоче-крестьянская варварская нарезка любого мясного продукта готового к употреблению способна полностью отбить всякое желание отведать оный. Уххх,аж передёрнуло - как представил себе эту жуткую картину времён развала совка.
  • Федзя
    03.12.2025
    Ну она знает толк в колбасе
  • Апытанне Chatham House
    03.12.2025
    Ці задаволены вы як чарка-шкварачнік гэтым кантэнтам?

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць