Грамадства4343

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Чыноўнік з Мінскага райвыканкама з'явіўся ў рэпартажы на дзяржаўным тэлебачанні і нечакана загаварыў па-беларуску. Прычым размова ішла не пра гісторыю ці культуру, а пра звычайную гаспадарчую праблему — асфальтаванне дарог у прыгараднай вёсцы. Мы даведаліся, хто гэты чалавек, якога ў інтэрнэце прапануюць занесці ў Чырвоную кнігу і закідаць лістамі падзякі.

Сяргей Алейчык, намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Мінскага раённага выканаўчага камітэта, у эфіры перадачы «Белорусское времечко. Коммунальный четверг». Скрыншот відэа

Відэа з урыўкам сюжэта з'явілася ў сацыяльнай сетцы Threads. Карыстальнік sutonnie апублікаваў фрагмент з подпісам: «Чыноўнік адказвае па-беларуску. Хто гэта, адкуль, што да чаго — не пытайцеся, не ведаю. Сябар даслаў. Мне проста спадабалася».

Што за сюжэт?

View on Threads

@nashaniva Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей. Мы даведаліся, хто гэты чалавек, якога ў інтэрнэце ўжо прапануюць занесці ў Чырвоную кнігу і закідаць лістамі падзякі #беларускаямова #минскаяобласть #беларусь #нашаніва #мова ♬ News Report Serious VTR(1406117) - howlingindicator

Фрагмент паходзіць з выпуску перадачы «Белорусское времечко. Коммунальный четверг», які выйшаў у эфір 4 снежня 2025 года на тэлеканале «Беларусь 1». У рэпартажы разглядалася скарга жыхароў вуліцы Светлай у вёсцы Шчытомірычы Сеніцкага сельсавета, што на поўдзень ад Мінска. Людзі абураліся тым, што на суседняй вуліцы Прыветлівай паклалі новы асфальт, а іхнюю дарогу пакінулі гравійнай, з-за чаго ў міжсезонне яна ператвараецца ў балота.

Адказваць на прэтэнзіі жыхароў давялося Сяргею Алейчыку, намесніку начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Мінскага райвыканкама.

Да здзіўлення гледачоў, чыноўнік каментаваў сітуацыю на добрай беларускай мове:

«Працягласць усіх дарог складае 3242 кіламетры… Таму ў разлік бярэцца шмат фактараў. У першую чаргу гэта цэнтральныя сядзібы… Затым іншыя населеныя пункты, дзе ўлічваецца інтэнсіўнасць дарожнага руху… Я думаю, на 2026‑27 год, у бліжэйшы час, будзе разгледжана ўстройства асфальтабетонных слаёў і па суседняй вуліцы».

Хто такі Сяргей Алейчык?

Сяргей Васілевіч Алейчык нарадзіўся 10 лютага 1973 года ў вёсцы Урведзь Клецкага раёна Мінскай вобласці. Ён жанаты, мае траіх дзяцей.

Яго кар'ера, па звестках «Белпол», пачалася на малой радзіме. З 2003 па 2009 год ён працаваў у Клецку: спачатку ў мясцовым дзіцячым доме, а пасля — у аддзеле па фізічнай культуры, спорце і турызме Клецкага райвыканкама.

У 2009—2011 гадах Алейчык працаваў у Дзіцячай вёсцы «Вытокі», вядомым цэнтры для дзяцей-сірот, пабудаваным па сямейным тыпе ў пасёлку Вопытны Бараўлянскага сельсавета. 

У 2011 годзе Сяргей Алейчык перайшоў на працу ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама, займаў пасаду намесніка начальніка аддзела. У 2019 годзе стаў намеснікам начальніка ўпраўлення справамі, а цяпер курыруе пытанні архітэктуры і будаўніцтва ў прысталічным рэгіёне.

Сціплыя біяграфічныя звесткі пра чыноўніка, аднак, не раскрываюць галоўнага — хто і калі прышчапіў яму такую прыхільнасць да беларушчыны.

У каментарах пад відэа адзін з карыстальнікаў адзначыў, што ведае Сяргея Алейчыка асабіста: 

«Ён не выдушыў з сябе. Ён заўсёды размаўляе на беларускай мове столькі часу, колькі я яго ведаю. А ведаю я яго гадоў 15».

Рэакцыя ў сацсетках

Каментатары ў Threads успрынялі беларускамоўнага чыноўніка з захапленнем і доляй суму ад таго, што гэта стала рэдкасцю.

«Трэба даведацца, як яго завуць, ды закідаць лістамі падзякі», — прапануе аўтар паста.

«У Чырвоную кнігу яго! Радуе, што хоць нехта размаўляе на роднай беларускай з чыноўнікаў».

«Матка Боска! Дзе жыве гэты цуд? Дзіва дзіўнае».

«А якое ў яго «сь» мяккае — мёд для вушэй».

Людзі адзначаюць, што сам факт выкарыстання беларускай мовы дзяржаўным службоўцам у гаспадарчым пытанні выклікае павагу і надзею: «Усё больш людзей на мову пераходзіць, не ўсё згублена».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары43

  • Імя
    07.12.2025
    Імя, а што вы зрабілі для Беларусі?
  • Лявон
    07.12.2025
    Імя, ні імя, ні мазгоў…
  • Імя
    07.12.2025
    Лявон, мазгоў няма ў тых, хто вырашыў, што беларускамоўны чыноўнік пойдзе супраць лукі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць