У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі
У сераду 10 снежня ў Вільні праходзіць акцыя пратэсту, арганізаваная нацыянальнай асацыяцыяй перавозчыкаў Linava. Акцыя праводзіцца з прычыны блакавання літоўскіх грузавікоў, якія дагэтуль застаюцца ў Беларусі.

Фота: Julius Kalinskas / Delfi
Сталічны муніцыпалітэт выдаў дазвол на ўдзел да 100 цягачоў. Акцыя будзе праходзіць на праспекце Гедыміна з 12:00 да 19:00, піша Delfi.
«Цягачы будуць збірацца з 9:30 да 11:00, сама акцыя пратэсту пачнецца а 12:00. Паставім сцэну, будзе каша і чай для людзей», — сказаў прэзідэнт Linavа Эрландас Мікенас.
Паводле Linava, у Беларусі знаходзіцца каля 4000 зарэгістраваных у Літве транспартных сродкаў. Літоўская мытня дае зусім іншыя лічбы: 185 транспартных сродкаў з літоўскімі нумарамі на мяжы.
-
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга праз шпіёнскі скандал падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары