Свет11

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі

Паводле інфармацыі выдання The Atlantic, атрыманай ад амерыканскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў, адміністрацыя Дональда Трампа фактычна дазволіла Украіне наносіць удары па «ценявым флоце» Расіі — танкерах, якія перавозяць расійскую нафту ў абыход санкцый.

Адзін з танкераў расійскага «ценявога флоту», які загарэўся ў Чорным моры. Скрыншот з відэа

Калі пры Джо Байдэне Вашынгтон асцерагаўся эскалацыі і выступаў супраць удараў па расійскай нафтавай лагістыцы ў міжнародных водах, то пры Трампе падыход змяніўся. Паведамляецца, што новы прэзідэнт не толькі не пярэчыў такім атакам, але часам нават ухваляў перадачу разведданых Украіне для паражэння аб’ектаў расійскай энергетычнай інфраструктуры.

На фоне ціску ЗША на Кіеў з патрабаваннем паскорыць мірныя перамовы Украіна за апошнія тыдні падарвала пяць танкераў «ценявога флоту». Адказнасць за гэта ўзяла на сябе Служба бяспекі Украіны. У Маскве гэтыя інцыдэнты назвалі «пірацтвам» і прыгразілі ўдарамі ў адказ па суднах, якія перавозяць украінскія грузы. Гэтае супрацьстаянне ўжо выклікала рост цэнаў на страхаванне суднаў.

The Atlantic таксама адзначае, што, нягледзячы на публічныя заявы аб жаданні «мірнага вырашэння канфлікту», Трамп падтрымлівае крокі, якія б’юць па расійскай нафтавай галіне. У кастрычніку яго адміністрацыя ўвяла санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла», што ўскладніла расійскі экспарт і знізіла цэны на расійскую нафту.

Пры гэтым у ЗША прызнаюць, што такія дзеянні нясуць рызыкі для сусветнага рынку, але разглядаюць іх як важны рычаг ціску на Уладзіміра Пуціна. Вашынгтон спадзяецца, што падрыў нафтавай лагістыкі прымусіць Маскву больш актыўна шукаць шляхі да перамоваў.

Былы міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, які раней выступаў супраць удараў па цывільных суднах, цяпер лічыць такі ўзровень эскалацыі апраўданым, калі ён сапраўды здольны падштурхнуць Пуціна да дыялогу.

Каментары1

  • хітранька
    12.12.2025
    Якое супадзенне, што ў такой навіне слова Трамп не трапіла ў загаловак, хаця ў іншых артыкулах амаль у кожным.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку1

Айцішнік пераехаў у Варшаву і ўладкаваўся ў тамтэйшы Samsung4

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць