Грамадства22

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў

Беларускія мытнікі спынілі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі міжнародную пастаўку наркотыкаў і псіхатропаў з тэрыторыі Еўрасаюза — вагой каля 1,3 тоны, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Злачынцы планавалі перавезці ў грузавіку польскага перавозчыка ў Беларусь і Расію восем тысяч брыкетаў з 915 кг гашышу і 50 скрынак з 367 кг мефедрона, пад выглядам легальнай партыі мінеральнай вады. Некалькі дзясяткаў бутэлек вады сапраўды выкарыстоўваліся як маскіроўка.

Схему перамяшчэння выкрылі супрацоўнікі Аператыўнай мытні, якія пасля сканавання грузавіка прынялі рашэнне правесці яго паглыблены агляд. Таксама, паколькі груз прызначаўся для пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю, беларускія мытныя органы разам з расійскімі калегамі правялі далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

У выніку былі выяўленыя і затрыманыя ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы — грамадзяне ЕС, Беларусі, Расіі і Малдовы. Падчас ператрусу ў іх канфіскавалі яшчэ 5 кг гашышу і мефедрону.

Па гэтым факце Аператыўная мытня Беларусі і Федэральная мытная служба Расіі завялі крымінальныя справы за кантрабанду наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Кошт канфіскаванай партыі наркотыкаў на чорным рынку складае каля 62 мільёнаў даляраў ЗША, што дастаткова для 2 мільёнаў 933 тысяч разавых доз.

Каментары2

  • Ёсік
    12.12.2025
    Мефедрону не, а вось гашыш можна было пакінуць, чым ён горшы за дзяржаўны наркотык - гарэлку. Сапраўдная прыродная сыравіна, праз кал'ян самае то.
  • Захар
    12.12.2025
    Со стороны Запада проверяют, а вот со стороны немытой рашки наркота поступает тоннами - ноль внимания. Там все повязано: с кем надо договорились, кому надо - заплатили.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць