У Беларусі аднавілі доступ да шэрагу буйных крыптабіржаў, сайты якіх раней былі заблакаваныя. Абмежаванні ўводзіліся пасля таго, як Мінгарвыканкам выявіў на гэтых рэсурсах неналежную рэкламу, заўважыла «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае
9 снежня Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайтаў okx.com, bitget.com, bingx.com, bybit.com, weex.com і gate.com. Падставай стала паведамленне Мінгарвыканкама пра парушэнні ў змесце рэкламы.
Аднак па стане на 13 снежня гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўжо не значацца ў спісе сайтаў з абмежаваным доступам, які вядзе прадпрыемства «БелДІЭ».
У рэестры заблакаваных застаецца толькі сайт бота Smart Mining. Яго доступ быў абмежаваны яшчэ 5 снежня па патрабаванні Следчага камітэта.
Каментары