Грамадства33

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Толькі што на волю выйшлі новыя палітзняволеныя. Гэта радасная навіна, але і дужа трывожная. Бо людзей, пасля многіх гадоў турмы, выціскаюць за межы краіны, дзе яны ў найбліжэйшы час сутыкнуцца з выпрабаваннем эміграцыяй. У сувязі з гэтым Фонд салідарнасці «Байсол» аб'яўляе экстранны збор на іх патрэбы.

Фонд збірае сродкі на выплату тэрміновай дапамогі вызваленым палітвязням. Мэта — сабраць 123 тысячы еўра, з разліку, што кожная і кожны атрымае па 1 тысячы еўра.

«Мы заклікаем неабыякавых далучацца да акцыі падтрымкі палітвязняў на сайце BYSOL. Кожны ўнёсак вельмі істотны, без уліку яго велічыні — любое ахвяраванне будзе часткай агульнай дапамогі. Бо людзям, якіх вызвалілі 13 снежня, неадкладна патрэбныя сродкі для самага неабходнага на першы час. Яны атрымаюць грошы, каб даць рады з імі самастойна, згодна з уласнымі патрэбамі і прыярытэтамі: у кожнага сваё разуменне тэрміновасці і важнасці», — падкрэслівае Віталюс Моцкус, дырэктар Фонда BYSOL.

Падтрымаць збор можна па гэтай спасылцы.

Усе сабраныя сродкі будуць выдадзеныя вызваленым палітвязням, з улікам камісіі банкаў. Паводле досведу BYSOL, мінімальная неабходная сума ў такой сітуацыі складае 2 тысячы еўра. Палову гэтай сумы вызваленыя атрымаюць па праграме аднаразовай дапамогі ад BYSOL, яшчэ палову — з гэтага экстраннага збора.

Калі атрымаецца сабраць больш сродкаў, чым плануецца, уся сума будзе падзеленая паміж атрымальнікамі.

Для атрымання сродкаў палітвязням трэба адпавядаць двум крытэрам: мець досвед пераследу па палітычных матывах і даць згоду (або звярнуцца) на атрыманне такой дапамогі. Звяртацца па дапамогу можна да канца сакавіка 2026 года. У выпадку, калі застануцца сродкі, па якія з нейкіх прычын не звярнуліся, Фонд скіруе іх на дадатковыя выплаты тым, хто звярнуўся і выказаў згоду раней.

BYSOL ужо ладзіў падобны збор, калі 11 верасня 2025 года рэжым выдварыў у Літву 52 асобы. Тады атрымалася сабраць 111 тысяч еўра (мэта была — 50 тысяч). У адказ вызваленыя запісалі відэа з падзякамі для тых, хто ім дапамог.

Каментары3

  • :?:
    13.12.2025
    было бы хорошо,если бы европейские деньги были направлены на поддержание всех бывших политзаложников и их семей. почему эти деньги не осваиваются? почему помощь всегда только с донатов и личной инициативы мини-сообществ!!!!!
  • дарагі боцік
    13.12.2025
    :?:, не пішы адную і тую ж хлусню пад кожнай навіной пра сборы беларусаў для палітвязняў. Памятай, што ты працуешь за кошт падаткаў беларусаў.
  • Woodoo Cult
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць