Грамадства88

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных

Былы кіраўнік Белгазпрамбанка і прэтэндэнт у прэзідэнты на выбарах-2020 быў затрыманы 6 ліпеня 2020 года. Яму прысудзілі 14 гадоў калоніі.

Віктар Бабарыка ёсць у спісе памілаваных, якіх вызваляюць 13 снежня.

Блогер і былы палітвязень Ігар Лосік расказваў, што да таго, як перапіску абмежавалі, Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў на дзень.

Былы банкір адбываў пакаранне ў калоніі № 1 у Наваполацку. Яго асудзілі ў ліпені 2021 года. Бабарыку прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Яму далі 14 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя гэтага, палітвязня пакаралі штрафам у памеры 145 тысяч рублёй (пяць тысяч базавых велічыняў), а таксама ён павінен будзе выплаціць больш за 46 мільёнаў рублёў, каб пагасіць нібыта прычыненую ім шкоду. Таксама Віктара пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады на некаторы час. Віктар Бабарыка віну не прызнаў. 

У красавіку 2023 года стала вядома, што Бабарыку шпіталізавалі ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. У ліпені таго ж года адміністрацыя калоніі паведаміла сваякам Бабарыкі, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, яго здароўю «нічога не пагражае».

З лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада (інфармацыйнай блакады), які праваабарончая супольнасць лічыць цяжкім парушэннем правоў чалавека.

У студзені 2025 года Бабарыку наведаў блогер Раман Пратасевіч. Ён апублікаваў фота Бабарыкі і яго відэазварот Бабарыкі да родных. У зняволенні Бабарыка моцна cхуднеў.

Каментары8

  • Filipp
    13.12.2025
    Паглядзім, ці стане ён ўдзельнічаць у апазіцыйным рухе за мяжой.
  • Цім
    13.12.2025
    У закладніках таксама сын Віктара, Эдуард. Хто ведае: ён у спісе?
  • Так
    13.12.2025
    Filipp, он его возглавит!

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць