Вайна

Зяленскі распавёў пра несправядлівыя патрабаванні ЗША і Расіі

Прэзідэнт Украіны лічыць несправядлівай прапанову адвесці ўкраінскія войскі за межы Данецкай вобласці. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас анлайн-брыфінгу ў WhatsApp, піша «УНІАН».

Фота: president.gov.ua

«Я лічу, што на сёння справядлівым магчымым варыянтам павінна быць «стаім там, дзе стаім», і гэта праўда, бо гэта і ёсць ceasefire (спыненне агню). Бакі застаюцца на сваіх пазіцыях, а потым ужо дыпламатычна спрабуюць вырашаць усе агульныя пытанні. Я ведаю, што Расія ставіцца да гэтага негатыўна, і хацелася б, каб амерыканцы падтрымалі нас у гэтым пытанні. Але на наша «стаім, дзе стаім» расіяне адказваюць, што мы павінны выйсці з Данбаса, або яны ўсё адно яго акупуюць», — сказаў Зяленскі.

«Я казаў, што тут шмат інсінуацый рознага характару. Напрыклад, як з Купянскам. Яны заявілі, што «акупавалі» Купянск, што мы ў «акружэнні» і г.д. Я нядаўна быў у Купянску і паказаў, хто кантралюе гэты горад. Таксама дэзінфармацыі з боку расіян вельмі шмат. Таму я даваў сігналы нашым калегам са Злучаных Штатаў Амерыкі, што не трэба верыць у ўсё, што кажуць расіяне», — падкрэсліў Зяленскі.

Як адзначыў ён, «Расія хоча не траціць сілы і акупаваць наш усход нашай дзяржавы дыпламатычна-палітычным шляхам».

Зяленскі дадаў, што тады ЗША прапанавалі, што расійская армія нібыта не будзе заходзіць на тую частку ўсходу Украіны, якую кантралюе ўкраінская ўлада, але Збройныя сілы Украіны нібыта павінны выйсці адтуль.

«Я не лічу, што гэта справядліва. Бо гэта эканамічная зона — хто будзе ёю кіраваць? Калі мы гаворым пра нейкую буферную зону па лініі судакранання, і калі мы гаворым пра нейкую эканамічную зону, і лічым, што там павінна быць толькі паліцэйская місія, а войскі павінны адыходзіць, то пытанне вельмі простае: напрыклад, калі ўкраінскія войскі адыходзяць на 5—10 км і г.д., то чаму расійскія войскі не адыходзяць углыб акупаваных тэрыторый таксама на такую ж адлегласць?» — адзначыў Зяленскі.

Як сказаў прэзідэнт Украіны, у гэтым пытанні пакуль няма адказу, але яно вельмі адчувальнае і вельмі гарачае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць