Здарэнні

Алкаголь, наркотыкі, угоны… Забавы прыяцеляў скончыліся крымінальнай справай

У кастрычніку ў Хоцімску з розніцай у адзін дзень адбыліся два ўгоны транспартных сродкаў. Спачатку знік Mercedes-Benz 208 D, прыпаркаваны каля жылога дома, затым — «ВАЗ 21053».

Абодва выпадкі аб’ядноўвала тое, што дзверы аўтамабіляў былі не зачыненыя, а ў замку запальвання знаходзіўся ключ. Пасля ўгонаў машыны ў тэхнічна спраўным стане былі знойдзеныя на вуліцах вёсак Хоцімскага раёна. Падчас аглядаў месцаў здарэння і саміх аўтамабіляў следча-аператыўнай групай былі канфіскаваныя розныя сляды, у тым ліку пахавыя, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што да ўгонаў могуць быць датычныя двое раней судзімых мясцовых жыхароў ва ўзросце 19 і 27 гадоў. Іх адзенне і біялагічныя ўзоры былі накіраваныя на судовыя экспертызы.

Паводле вынікаў трасалагічнай экспертызы, праведзенай у Касцюковіцкім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, устаноўлена, што след на шкле ВАЗ мог быць пакінуты курткай 19‑гадовага фігуранта. Вынікі адаралагічнай экспертызы, праведзенай у цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, паказалі, што пахавы след, зняты з пасажырскага сядзення «ВАЗ», таксама паходзіць ад малодшага фігуранта.

У абодвух выпадках пахавыя сляды, знятыя з руля і з сядзенняў, паходзяць ад згаданага 27‑гадовага грамадзяніна. Следчыя ўзбудзілі ў дачыненні да іх крымінальную справу.

Устаноўлена, што ў момант угону прыяцелі знаходзіліся ў нецвярозым стане, а няўдалы кіроўца не мае права кіравання транспартным сродкам. Аўтамабілі яны бралі, каб проста пакатацца.

Акрамя таго, старэйшага з фігурантаў чакала яшчэ адна няўдача. У яго доме на гарышчы супрацоўнікі міліцыі выявілі падазроныя высушаныя расліны. Паводле вынікаў судовай экспертызы ўстаноўлена, што гэта расліннае рэчыва з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам, не выкарыстоўваемым у медыцынскіх мэтах, — марыхуанай, масай адзін кілаграм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць