Грамадства

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню. Праваабаронца Уладзь Лабковіч коратка пагаварыў з журналістамі.

Найперш ён падзякаваў тым, хто ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў, асабліва ўкраінскі бок.

«Мы ўсе ў такім вельмі-вельмі ўзрушаным стане. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім. Дзякуй за тое, што гэтая аперацыя была праведзена. Паверце, яна была на вельмі высокім прафесійным і арганізацыйным узроўні.

Асабліва я хачу перадаць у першую чаргу вялікі дзякуй украінскаму ГУР, які ўзяўся за гэтую аперацыю і праводзіў яе ў надзвычай цяжкіх умовах».

Ён кажа, што літаральна кожныя дзве гадзіны, знаходзячыся ва Украіне, яны спускаліся ў бомбасховішчы.

«Таму што Украіна сапраўды ваюе, ваюе кожную хвіліну. І тое, што яны здзейснілі такую гуманітарную місію — гэта надзвычай важна», — сказаў ён.

На пытанне пра самаадчуванне, ён сказаў, што адчувае сябе добра пакуль.

І сказаў, што не будзе адказваць на пытанні пра тое, што адбывалася ў Беларусі —«хіба што агульнымі рысамі».

«Таму што я лічу, што ў нас вельмі важны маральны абавязак. Мы ўжо не героі. Героі зараз знаходзяцца за кратамі, героі зараз знаходзяцца ў турмах. Героі сёння ідуць у ШІЗА, таму што сёння працоўны дзень, і ў абед будуць працаваць камісіі папраўчых устаноў, пасля якіх людзі будуць ісці ў ШІЗА.

Таму нам вельмі-вельмі важна, каб яны як мага хутчэй вярнуліся дадому. І таму я таксама буду ставіцца з адказнасцю да кожнага свайго слова», — патлумачыў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць