Вайна33

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць

Прэзідэнт Расіі сёння ў Маскве праводзіць прамую лінію. Некалькі пытанняў тычылася і вайны з Украінай.

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Уладзімір Пуцін адказаў на пытанне «вайна ці мір» і пра тое, як будуць дасягнуты «мэты СВА», зададзенае вядучай «прамой лініі», паведамляе Бі-бі-сі.

«Пакуль мы сапраўды не бачым такой гатоўнасці», — адказаў Пуцін, маючы на ўвазе негатоўнасць Украіны прыняць спыненне вайны на ягоных умовах.

Далей расійскі прэзідэнт вярнуўся да падзей 2014 года. Пуцін сцвярджае, што Кіеў адмаўляецца ад завяршэння вайны мірнымі сродкамі.

«Але мы ведаем пра сігналы, што яны гатовыя весці нейкі дыялог», — дадаў ён.

«Толькі што выслухаў чарговы даклад начальніка Генеральнага штаба», — працягнуў Пуцін. Ён сцвярджае, што Расія наступае па ўсіх напрамках, а «праціўнік адыходзіць».

Паводле яго слоў, пасля ўзяцця Северска ў Данецкай вобласці адкрываюцца магчымасці для далейшага прасоўвання. Узброеныя сілы Украіны ўзяцце Северска не пацвярджалі.

Ліман будзе ўзяты ў бліжэйшы час, выказаў здагадку Пуцін. Ён нагадаў, што баі ідуць у Канстанцінаўцы, сцвярджаючы, што больш за 50% населенага пункта ўжо знаходзіцца пад расійскім кантролем.

Ён таксама заяўляе, што спробы Узброеных сіл Украіны адваяваць Пакроўск беспаспяховыя. Групоўка «Усход» хутка рухаецца па Запарожскай вобласці, ідуць баі ў горадзе Гуляйполе, дадаў расійскі прэзідэнт.

Пуцін зноў паўтарыў сцвярджэнне пра ўзяцце Купянска ў Харкаўскай вобласці.

«Упэўнены, што да канца года мы з вамі яшчэ станем сведкамі поспехаў нашых байцоў на лініі баявога судакранання», — заявіў Пуцін.

Таксама ён пракаментаваў наведванне Уладзімірам Зяленскім Купянска.

«Ён жа артыст, і артыст таленавіты, я кажу гэта без іроніі», — сказаў Пуцін. Ён сказаў, што стэла цяпер выглядае «зусім па-іншаму», ды і знаходзіцца за кіламетр ад горада.

«Навошта стаяць на парозе — заходзь у дом, калі Купянск пад іх кантролем», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Ён дадаў, што неба над Купянскам поўнае ўкраінскіх і расійскіх дронаў.

Пуцін сказаў, што «праціўнік любой цаной спрабуе вярнуць страчанае». Але праблема, на яго думку, заключаецца ў тым, што Украіна пазбавілася стратэгічных рэзерваў.

«Гэта павінна падштурхнуць кіеўскі рэжым вырашыць усе спрэчныя пытанні і скончыць гэты канфлікт мірнымі спосабамі», — падсумаваў Пуцін.

Каментары3

  • Tlo
    19.12.2025
    Больной [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • .
    19.12.2025
    Так вы всегда наступали - когда положительно, когда отрицательно, когда в г..но.
  • І
    19.12.2025
    ., Расея наступае толькі ўв адным напрамку - уніз , у зямельку

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць