Свет77

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША

Крэмль збіраў дасье на асяроддзе Трампа, вышукваючы зручнага для сябе перамоўшчыка аб Украіне — выбар спыніўся на Стывену Уіткафу, піша WSJ.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф у Маскве, 6 жніўня 2025 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Крэмль збіраў дасье на асяроддзе Трампа, вышукваючы зручнага для сябе перамоўшчыка, і ў выніку выбар упаў на мільярдэра Стывена Уіткафа, піша The Wall Street Journal. Паводле звестак выдання, расійская разведка вывучала псіхалагічныя профілі амерыканскіх чыноўнікаў адразу пасля перамогі Трампа на выбарах.

Масква была катэгарычна супраць генерала Кіта Келага, якога Трамп першапачаткова прызначыў спецпрадстаўніком ва Украіне і Расіі. Расійская разведка пазначыла яго як патэнцыйна варожую постаць, бо ягоная дачка кіравала дабрачыннай арганізацыяй ва Украіне.

У выніку Крэмль зрабіў стаўку на Уіткафа — чалавека са свету бізнэсу, які не заўсёды прытрымліваецца дыпламатычных рэгламентаў і гатовы да закрытых сустрэч без кантролю спецслужбаў.

Пуцін дамогся сустрэчы з Уіткафам тэт-а-тэт яшчэ да яго афіцыйнага далучэння да перамоў аб Украіне. Гэта адбылося 11 лютага 2025 года. Крэмль намагаў, каб амерыканца не суправаджалі супрацоўнікі ЦРУ ці дыпламаты.

Вынікам гэтай размовы стала вызваленне амерыканца Марка Фогеля, што стала своеасаблівым «жэстам добрай волі» і сігналам для Трампа: Пуцін аддае перавагу менавіта Уіткафу.

Пасля гэтага Трамп далучыў сябра-мільярдэра да ўкраінскага кейса, а Келаг страціў цэнтральную ролю.

За апошні год Уіткаф прыязджаў да Пуціна ўжо шэсць разоў. Ніводзін амерыканскі чыноўнік за апошнія 75 гадоў не меў такога частага асабістага доступу да расійскага лідара — падобны ўзровень кантактаў быў толькі ў часы саюза са Сталіным.

Характэрна, што за гэты час Уіткаф ні разу не наведаў Украіну.

На думку WSJ, гэта поспех манеўраў Пуціна, які здолеў адсунуць прафесійных дыпламатаў і заручыцца падтрымкай амерыканскіх мільярдэраў, што супадае са скептычным стаўленнем самога Трампа да традыцыйных інстытутаў.

Каментары7

  • Будакашалёу́скі Лясгас
    21.12.2025
    заходнія эліты працуюць на арду
  • окно возможностей до 2029 года
    21.12.2025
    Где, такого управляемого из Кремля лапидара, в Белом Доме, и когда, повезёт найти путину?
    Наверно никогда больше.
  • усе на барацьбу з расейскімі "выбіраць" і "расказваць"!!! - то пераможам!
    21.12.2025
    --асабіста абраў Уіткафа
    --выбар спыніўся на Стывену Уіткафу --- АБРАН жа, а не "выбар" !! - Папраўце, бо ў беларускай мове НЯМА слова ВЫБРАЎ!!!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць