Вайна

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Самалёты Су-30 і Су-27 былі падпалены ўнутры ангара пасля некалькіх тыдняў падрыхтоўкі, а шкода ацэньваецца на суму да 100 мільёнаў даляраў, паведамляе ГУР.

У ноч з 20 на 21 снежня 2025 года на расійскім вайсковым аэрадроме пад Ліпецкам успыхнуў пажар — загарэліся два знішчальнікі Су-30 і Су-27.

ГУР Мінабароны Украіны паведамляе, што абодва самалёты выведзеныя з ладу. Прыблізны агульны кошт двух пашкоджаных знішчальнікаў, якія Расія выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны, можа складаць да 100 мільёнаў даляраў.

Су-27 і Су-30 з бартавымі нумарамі «12» і «82» удалося спаліць дзякуючы ўважлівай падрыхтоўцы і прафесіяналізму, піша ГУР. З іх інфармацыі, планаванне спецаперацыі на аэрадроме заняло два тыдні.

Быў вывучаны маршрут патрулявання, графік змены вартавых, што дазволіла выканаўцам непрыкметна пранікнуць на вайсковы аб’ект, пашкодзіць расійскія самалёты проста ў авіяцыйным ангары, а потым — «без перашкод пакінуць аэрадром».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць