Свет1818

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод

Афіцыйна гэты крок тлумачыцца неабходнасцю мадэрнізацыі прадпрыемства, аднак незалежныя эксперты і прадстаўнікі галіны звязваюць такое рашэнне з наступствамі гандлёвых войнаў Дональда Трампа.

Фота: John Lamparski / Getty Images for NYCWFF

Як паведамляе BBC, кампанія, якая вырабляе знакаміты на ўвесь свет бурбон, абвясціла, што на працягу ўсяго наступнага года яе галоўная вытворчая пляцоўка ў Кентукі (ЗША) будзе закансерваваная. Кіраўніцтва сцвярджае, што пастаянна аналізуе рынак, каб аб’ёмы выпуску напою адпавядалі рэальнаму попыту, і падчас нядаўніх сустрэч з камандай ужо былі вызначаныя планы па загрузцы на 2026 год.

Разам з тым, эксперты галіны і прадстаўнікі Асацыяцыі вінакураў Кентукі (KDA) адной з галоўных прычын такога кроку бачаць гандлёвую палітыку Дональда Трампа. Пасля яго красавіцкай заявы пра так званы «Дзень вызвалення», якая прывяла да ўвядзення тарыфаў для большасці краін свету, амерыканскія вытворцы алкаголю сутыкнуліся з люстранымі імпартнымі падаткамі на свае тавары.

Напрыклад, з-за гандлёвых спрэчак большасць канадскіх правінцый абвясцілі байкот амерыканскаму моцнаму алкаголю. У Асацыяцыі вінакураў Кентукі адзначаюць, што маштабнае пашырэнне магутнасцяў у апошняе дзесяцігоддзе грунтавалася менавіта на планах глабальнага росту, таму галіна востра мае патрэбу ў вяртанні да ўзаемнага бязмытнага гандлю.

Такая сітуацыя прывяла да крызіснай перапаўненасці складоў па ўсім штаце. Паводле звестак KDA, у сховішчах Кентукі зараз назбіралася больш за 16 мільёнаў бочак бурбона — гэта абсалютны рэкорд. Праз мясцовыя падаткі, якія спаганяюцца за кожную бочку, агульныя страты ўсіх вытворцаў рэгіёну сёлета ўжо склалі 75 мільёнаў долараў.

Кіраўніцтва Jim Beam запэўніла, што зараз вядзе перамовы з прафсаюзам рабочых. Кампанія шукае спосабы задзейнічаць персанал (а гэта больш за 1000 чалавек у штаце) падчас вытворчай паўзы, каб мінімізаваць сацыяльныя наступствы для калектыву.

Як паведамляецца, іншыя аб’екты брэнда ў штаце, уключаючы дапаможную вінакурню, заводы па разліве і складскія комплексы, працягнуць працу ў штатным рэжыме. Турыстычны цэнтр для наведвальнікаў таксама застанецца адкрытым.

Каментары18

  • барадзед
    22.12.2025
    ну і дзе хвалёная другая папраўка?
  • Скрэпны мацунак
    22.12.2025
    Так, амерыканскі алкаголь браў таннасцю.
    А калі ён даражэе да ўзроўню еўрапейскага і японскага - хто гэты кукурузны шмурдзяк будзе піць.

    Дзятлаўскі завод можа захопліваць нішу.
  • Ах
    22.12.2025
    Не надо ничего сокращать, просто продавайте бурбон дешевле

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць