Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?
-
14.01.2026Юрыдычна магчымасць выйсці з дэкрэта да спаўнення дзіцём трох гадоў ёсць і зараз, але так не шмат робяць, не толькі з-за недахопу ясляў. Дадатковыя прычыны:
1) Пры выхадзе на працу перастаюць выплачвацца дэкрэтныя. У выпадку невысокага заробку можна наогул працуючы сыйсці ў мінус у параўнанні з тым, каб проста знаходзіцца ў дэкрэце. - Праблему можна вырашыць, калі ўсе выплаты захоўваць не залежна ад таго ці працуюць бацькі.
2) У 1-2 гады дзеці часта вельмі прывязаныя да маці. Дзіцё можа кідацца ў істэрыку проста ад таго, што згубіў маму, бо тая на паўхвіліны ў туалет выйшла. Не кожны гатовы кідаць дзіцё ў слязах і ісці на працу. Чым дзіцё старэйшае, тым яму болей становяцца цікавымі іншыя дзеці, забавы, ну і трох гадоваму дзіцяці ўжо можна нават спрабаваць патлумачыць, што мама хутка павернецца. - Тут усё індывідуальна, але для многіх гэта не вырашальная праблема, з-за якой жанчыны проста будуць звальняцца з працы пры скарачэнні дэкрэта, што толькі пагоршыць умовы для гадавання дзяцей і адпаведна жадання іх нараджаць.
3) Малыя дзеці часта пачынаюць у калектыве пастаянна хварэць. Гэта прыводзіць да частых бальнічных і адпаведна нежадання браць на працу жанчын, у якіх ёсць дзеці ва ўзросце 3-5 гадоў. Змянчэнне дэкрэта да 2-х гадоў толькі пагоршыць сітуацыю, бо перыяд пастаянных бальнічных павялічыцца яшчэ на год. - Часткова праблему можна зменшыць, калі колькасць дзяцей у дзіцячых групах зменшыць да 5-7 чалавек, аднак гэта адразу прывядзе да павялічэння выдаткаў на садкі. -
14.01.2026По приказу дети не рождаются. Какая тупая у нас власть.
-
14.01.2026«Таксама варта пераглядзець працоўнае заканадаўства, каб зрабіць больш гнуткімі ўмовы працоўных дамоў у пытаннях бацькоўства. Напрыклад, каб маладая маці ці бацька маглі палову ці траціну часу працаваць аддалена» - там, дзе можна працаваць удалённа, трэба, каб ва ўсіх была магчымасць працаваць удалённа. А стварэнне асаблівых патрабаванняў для працы маладым бацькам прывядзе толькі да яшчэ большага нежадання наймаць на працу маладых бацькоў і ў дадатак да поўнай забароны на працу маладым бацькам ва ўсіх месцах, дзе ўдалённа працаваць не магчыма.
-
14.01.2026Проблемы решаемы, демография повышаема, была бы готовность государственной власти, потому что для повышения рождаемости желательно, чтобы молодые семьи крепко стояли на ногах, были самостоятельными в жизни, не зависели от изменчивой политики государства, сами удовлетворяли свои потребности с запасом, который можно было бы потратить на рождение детей.
-
14.01.2026Ёсць шмат і не эканамічных спосабаў:
1) Дазволіць усім грамадзянам Беларусі карыстацца сурагатным мацярынствам - гэта дасць магчымасць мець сваіх дзяцей мужчынам, у якіх няма адносін, ды жанчынам, якія баяцца цяжарнасці і родаў.
2) Зняць забарону на роды ў прыватных медыцынскіх цэнтрах - гэта дасць магчымасць нараджаць дзяцей у Беларусі тым, хто баіцца дзяржаўнай медыцыны, каму важны ўмовы родаў.
3) Палепшыць умовы ў дзяржаўных радзільных дамах - кепскія ўмовы ды кепскія адносіны ў выпадку адных родаў ніяк не спрыяюць жаданню патрапіць у радзільны дом зноў.
4) Перастаць ставіцца да цяжарных жанчын і да маладых бацькоў як да прыгонных, якія не маюць ніякіх правоў і якіх безупынна трэба кантраляваць
Так жанчынам трэба яго знайсці. Але ж для 90% жанчын, ніякага балансу быць ня можа, альбо кар'ера, альбо дзеці.