Грамадства77

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства

Мінабароны апублікавала відэа, як расійскі ракетны комплекс заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі. 

 Гэты комплекс лічыцца адным з самых сучасных у расійскім узбраенні: ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 5000 кіламетраў.

«Арэшнік» можа несці як звычайныя, так і ядзерныя баявыя часткі.

Паводле мінабароны, комплекс валодае высокай мабільнасцю, што дазваляе здзяйсняць пускі з любога пункта маршруту баявога патрулявання, што робіць яго пазіцыі цяжкапрадказальнымі для разведкі.

Мінабароны не называе месца дыслакацыі, але даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік». Спадарожнікавыя здымкі паказваюць на будаўніцтва на былым вайсковым аэрадроме пад Крычавам, што ў Магілёўскай вобласці, усяго за некалькі кіламетраў ад расійскай мяжы.

Каментары7

  • 22 см
    30.12.2025
    Джокер, ага і Іскандэры нікчэмныя і Арланы на запчастках ад пральных машын лётаюць...
  • Антось
    30.12.2025
    Насамрэч, схаваць месцазнаходжанне ў адносна густанаселеннай Беларусі падобнага комплекса, які, калі верыць фота, патрабуе 3х вельмі цяжкіх доўгамераў, надзвычайна складана. Бо Беларусь - гэта не Сібір, не Крайні Поўнач і не Астраханскія стэпы. Мы памятаем, як ледзь не па костках і нават з фота і відэа быў раскладзены маршрут расейскага Бука, які ў 2014 збіў на Данбасе малайзійскі Боінг. Між тым там быў нашмат меншы комплекс у скарочанай камплектацыі (што знізіла яго дакладнасць і справакавала памылку аператараў у вызначэнні цэлі).
    З Баярышнікам усё яшчэ весялей. 3 цяжкіх доўгамеры, колавы, а не гусенічны ход ды шмат колаў рэзка пагаршаюць ягоную праходнасць на тыповых беларускіх рэгіянальных дарогах. Фактычна ён патрабуе альбо шасэйных дарог з цвёрдым пакрыццём, альбо адмыслова падрыхтаваных грунтавых лясных дарог - адносна роўных, без рэзкіх паваротаў, дагледжаных, без скрыжаванняў з шасэйнымі дарогамі і аб'язджаючых населеныя пункты з мэтаў сакрэтнасці. На фоне адносна кепскага стану грунтовых дарог і мастоў у беларускіх рэгіёнах падобныя пацёмкінскія дарогі у медвядзіных кутах адразу ж прыцягнуць увагу. Каб не перашкаджаць руху комплекса, падобныя дарогі ня могуць быць схаванымі дрэвамі, таму яны добра бачныя са спадарожнікаў і ўразлівыя для паветраных удараў. Фактычна, у выпадку пагрозы паўнавартаснага канфлікту, шляхі руху Баярышніку і чыгунка да базы будуць знішчаны адразу ж, а сам Баярышнік - знішчаны на базе дыслакацыі.
  • Смех у роце
    30.12.2025
    22 см, Дадай яшчэ сюды да кучы Т-52 і баявых ішакоў ад "другой арміі свету".

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць