Здарэнні22

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю

Нечаканым вынікам завяршылася паляванне ў паляўнічых тэрыторыях Бабруйскага раёна ў нядзелю. У вяровачны капкан, усталяваны для лоўлі куніцы, трапіла рысь, піша komkur.info.

Як паведаміў начальнік Бабруйскай гарраённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Грыб, усё адбылося днём у раёне вёскі Мальева.

— У капкан трапіла яшчэ маладое рысяня. Восем месяцаў. Дзяўчынка.

Паляўнічы паведаміў пра здарэнне ў Бабруйскую міжраённую інспекцыю аховы расліннага і жывёльнага свету. Такі парадак прадугледжаны правіламі палявання на дзікіх жывёл. Прадстаўнікі інспекцыі і спецыялісты па дзікай фаўне выехалі на месца. У іх прысутнасці жывёлу вызвалілі з капкана, пасадзілі ў клетку і даставілі ў ветэрынарную клініку да бабруйскага Айбаліта — Рыгора Белягова.

Дапамога ветэрынара сапраўды спатрэбілася. У рысяняці дыягнаставалі пералом правай пярэдняй лапы — наступствы трапляння ў капкан. У панядзелак зверу вагой 10 кілаграмаў правялі аперацыю.

— Аперацыя прайшла паспяхова, пад назіраннем жывёла правядзе два—тры дні, — паведаміў Рыгор.

Як адзначыў Анатоль Грыб, пасля заканчэння ветэрынарнага назірання «кацінага» змесцяць у заапарк гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці. 

Выпускаць жывёлу ў натуральнае асяроддзе, лічыць суразмоўца, значыць падвергнуць небяспецы жыццё як звера, так і людзей:

— Рысь паспее прывыкнуць да чалавека і будзе без страху заходзіць у населеныя пункты.

Эколагі разглядалі і варыянт размяшчэння звера ў Магілёўскім заасадзе, аднак там, як паведаміў Анатоль Грыб, аказаліся не гатовыя прыняць дзікага жыхара бабруйскіх лясоў.

Каментары2

  • Л.
    30.12.2025
    Ветэрынар сам на коціка падобны ). Бачна, што вельмі любіць сваю прафесію.
  • Вольга
    30.12.2025
    А што ж жонку шуняўкі не паклікалі - яна ўсім жывёлкам хутка дапамагае з дубальтоўкі.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць