Свет44

У Казахстане забаранілі прапаганду ЛГБТ

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў падпісаў адпаведны закон, піша Tengrinews.kz.

Ілюстрацыйнае фота

Паведамляецца, што закон прыняты з мэтай абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю, законам прадугледжаны нормы па абмежаванні размяшчэння ў публічнай прасторы, а таксама з выкарыстаннем СМІ, сетак тэлекамунікацый і анлайн-платформаў інфармацыі, што распаўсюджвае прапаганду педафіліі і нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Прапаганду ЛГБТ у інтэрнэце аднеслі да супрацьпраўнага кантэнту, таму меры адказнасці будуць ужывацца па «люстраному» прынцыпе.

«Калі гэта першы выпадак, прадугледжаны штраф 20 месячных разліковых падлікаў (78 640 тэнге — каля 157 даляраў). Пры паўторным парушэнні на працягу года санкцыі ўзмацняюцца — альбо павялічваецца сума штрафу, альбо ўжываецца адміністрацыйны арышт да 10 сутак.

Пры гэтым норма будзе мець заяўны характар. Гэта азначае, што парушэнні не будуць выяўляцца аўтаматычна. Працэдура пачнецца толькі пасля паступлення звароту ад грамадзян — напрыклад, праз партал eOtinish.

Пасля гэтага будзе праводзіцца экспертыза кантэнту на наяўнасць прапаганды.

Каментары4

  • Filipp
    30.12.2025
    Відаць не жадаюць каб насельніцтва вымерла.
  • Янка
    30.12.2025
    Такаеў аддана лізаў елбасу-Назарбаева ва ўсе месцы пад час свайго кішэннага прэзідэнцтва. Менавіта ён прапанаваў пераіменаваць сталіцу краіны Астану ў Нурсултан. А потым сапраўдна здрадзіў старому дыктатару і перахапіў уладу, заліўшы крывёю народныя пратэсты ў студзені 2022 пры падтрымцы акупацыйнага кантынгенту АДКБ (у т.л. і з удзелам беларускіх вайскоўцаў).
    Таму вельмі дзіўным было б чакаць ад Такаева нейкай устойлівай лібералізацыі, бо ён ёсць дыктатарам, цалкам падобным свайму папярэдніку. Калі на законадаўчым узроўні ставіцца побач педафілія і ЛГБТ - гэта дакладная прыкмета мракабеснай фашысцкай дыктатуры.
  • Гетэра
    30.12.2025
    Дык забаранілі толькі прапаганду а не саміх лгтб, так што нічога страшнага, цалкам дэмакратычна. Гетерасэксуальнасьць не прапагандуецца, дык навошта прапаганда гома???

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць