Міністэрства адукацыі Беларусі скарэктавала парадак правядзення цэнтралізаванага экзамена і рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамена, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Дакумент, які рэгламентуе правядзенне экзаменаў, быў абноўлены напярэдадні другога этапу рэпетыцыйнага тэсціравання і рэпетыцыйнага ЦЭ. Галоўным новаўвядзеннем стала выкарыстанне ідэнтыфікацыйнага нумара замест серыі і нумара пашпарта.
Цяпер гэты нумар будзе асноўным ідэнтыфікатарам удзельніка пры ўнясенні персанальных даных у інфармацыйныя сістэмы, іх актуалізацыі, захаванні і выкарыстанні. Ён складаецца з лічбаў ад 0 да 9 і лацінскіх літар.
Удзельнікам ЦЭ і РЦЭ забараняецца мець пры сабе любыя запісы з утрыманнем тэставых заданняў, а таксама выносіць іх з аўдыторый або пунктаў правядзення экзаменаў.
Акрамя таго, удакладнены правілы выкарыстання калькулятараў на экзаменах.
На ЦТ і ЦЭ (РЦЭ) па хіміі і фізіцы дазваляецца выкарыстанне простага аднарадковага калькулятара, які выконвае наступныя функцыі:
- складанне, адніманне, множанне і дзяленне;
- здабыванне квадратнага кораня;
- аперацыі з працэнтамі і змена знака;
- вылічэнне адваротнай велічыні.
- Усе гэтыя дзеянні павінны выконвацца з адной ячэйкай памяці.
Выдачу канкрэтных прылад будуць кантраляваць члены арганізацыйнай камісіі ў кожным пункце правядзення экзаменаў. Пры неабходнасці забяспечваецца наяўнасць дадатковых калькулятараў для замены.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары