Грамадства1414

«Як там нашы праціўнікі, сапернікі і ворагі?» Перад навагоднім зваротам Лукашэнка дэманстратыўна пазваніў Хрэніну

Перад самым Новым годам са сваім традыцыйным штогадовым зваротам да беларусаў выступіў Аляксандр Лукашэнка. А перад зваротам у эфіры БТ была разыграная спецыяльная сцэнка. 

Прапагандысты паказалі, што нібыта перад тым, як ісці выступаць у студыю — вядома, што зварот запісваецца загадзя, — Лукашэнка набірае па ўрадавай сувязі нумар міністра абароны Віктара Хрэніна і пытаецца ў яго:

«Ну, як ты жывеш там? Як там нашы праціўнікі, супернікі і, не дай бог, ворагі? Ну, ты ж разумееш, у кагосьці свята, хтосьці адзначае, а нам з табой не да святаў. Трэба ўсё бачыць, што адбываецца». 

Пасля гэтага, перадаўшы праз Хрэніна прывітанне «ўсім людзям у пагонах», Лукашэнка нібыта пайшоў рабіць свой зварот. 

У самім звароце нічога арыгінальнага ён не сказаў. Як звычайна ў падобных зваротах, Лукашэнка гаварыў пра мірную і бяспечную будучыню для ўсіх краін і народаў і казаў дзякуй «велізарнай беларускай сям'і», пачынаючы ад «нашых працаўнікоў, якія падарылі краіне рэкордны ўраджай» і «людзей у пагонах, на плячах якіх трымаецца наш мір».

Звычайнай была таксама і апеляцыя да складанай міжнароднай сітуацыі:

«Нас спрабавалі прымусіць жыць па чужых законах, дзяліць на «правільных» і «няправільных», правяраць на трываласць эканамічнымі бурамі і палітычным націскам, не разумеючы таго, што ў Беларусі ёсць тое, што нельга ў яе адабраць. Гэта наша звычка трымацца разам, нашай беларускай талакой». 

Апаненты, маўляў,

«ніяк не зразумеюць, што мы прывыклі ствараць, а не ламаць. Аб'ядноўваць, а не распальваць. Размаўляць, а не крычаць. І гэта не слабасць — гэта наша сіла, адтуль, ад продкаў».

Беларусам ён параіў наступнае:

«Перад тым як падняць бакалы, прашу вас, дзе б вы ні былі — у Браславе ці Лоеве, у Хоцімску ці Маларыце, — падумайце: «Што я зраблю ў новым годзе для сваёй Беларусі?» Дайце ўсяго адно абяцанне і, паверце, краіна зменіцца. Якасць нашага жыцця вырасце».

Пасля таго ён нагаварыў шмат кампліментаў жанчынам, заявіўшы, што «без любові да жанчыны, дзяўчыны сапраўднай любові быць не можа», і ўрэшце прыйшоў да таго, што «надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і аб'явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны».

Каментары14

  • Аскольд
    01.01.2026
    Боже, какой клоун и какие же клоуны его лизаблюды. Какое же позорище. Ужасно. просто.
  • Ёсік
    01.01.2026
    Больш за 30 гадоў нешта зьмяняе, а нічога не зьмяняецца. Я хачу, каб ты сышоў - вось тады краіна зьменіцца.
  • Год беларускаe жанчыны
    01.01.2026
    Дзе твая жонка, Саша? Як аддаеш ёй належнае за ейную асаблівую ролю ў жыцьці?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць