У горадзе — шматлікія выбухі, а ў небе шматлікія вайсковыя самалёты і верталёты.

Ноччу 3 студзеня ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе. Папярэдне — былі атакаваныя порт і вайсковая база.
На адным з відэа відаць у небе цяжкія амерыканскія верталёты Chinook. Імаверна, з іх адбылася высадка дэсантнікаў.
Паўднёвы раён 3‑мільённага горада застаўся без электрычнасці.
У амерыканскіх вайсковых структурах пакуль адмаўляюцца каментаваць тое, што адбываецца. У адміністрацыі Трампа заявілі, што ім вядома пра выбухі і амерыканскія самалёты ў Венесуэле, але іншых каментароў там не далі.
Першай афіцыйнай рэакцыяй на падзеі ў Каракасе стаў допіс прэзідэнта Калумбіі Густава Петра. Ён асудзіў напад на Венесуэлу і заклікаў неадкладнай рэакцыі міжнародных арганізацый.
Аперацыя ЗША адбываецца на фоне працяглага ціску адміністрацыі Трампа на рэжым Мадуры. Амерыканскі прэзідэнт абвінавачваў кіраўніка Венесуэлы ў наркатэрарызме, патрабаваў ад яго адстаўкі і пагражаў наземнымі ўдарамі. Выглядае, цяпер Трамп перайшоў да справы.
-
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга праз шпіёнскі скандал падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
P.S. Заўсёды з пагардай ставіўся да слэнгавага слова ПІНДОС, а цяпер ужываю паўсюдна.