Свет77

Што будзе ў Венесуэле далей? Тры сцэнарыі

Паводле Канстытуцыі Венесуэлы, улада павінна перайсці да віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадуры — Дэлсі Радрыгес. Аднак венесуэльская апазіцыя можа паспрабаваць скарыстацца гэтым момантам.

Прыхільнікі ўрада вывешваюць плакаты з выявай прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры і былога прэзідэнта Уга Чавеса ў цэнтры Каракаса пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Мадура быў схоплены і вывезены самалётам з краіны. 3 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

CNN апісвае тры магчымыя сцэнары.

Першы — фармальна канстытуцыйны. У выпадку таго, што называецца «абсалютнай адсутнасцю» прэзідэнта, віцэ-прэзідэнтка — Дэлсі Радрыгес — бярэ на сябе кіраванне і прызначае выбары на працягу 30 дзён. Новаабраны прэзідэнт пасля гэтага займае пасаду на поўны шасцігадовы тэрмін.

Другі сцэнар — крах рэжыму, пры якім ключавыя асобы рэжыму сыходзяць у адстаўку або ўцякаюць. Найбольш імаверным кандыдатам ад апазіцыі лічыцца Эдмунда Гансалес Уруція, які ўдзельнічаў у выбарах 2024 года. Гансалес, навуковец і шматгадовы дыпламат, цяпер знаходзіцца ў выгнанні ў Іспаніі. Яго падтрымлівае нядаўняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, дэмакратычная актывістка Марыя Карына Мачада. Выступаючы ў Осла пасля атрымання прэміі, Мачада заявіла, што яе рух рыхтуецца да «ўпарадкаванага і мірнага пераходу», як толькі Мадура сыдзе. У снежні яна адзначыла, што Гансалес запрасіў яе стаць віцэ-прэзідэнтам і што «пераважная большасць» паліцыі і ўзброеных сіл будзе выконваць загады новай адміністрацыі, як толькі пачнецца палітычны транзіт.

Трэці сцэнар — вайсковы захоп улады. Цяперашні міністр абароны Уладзімір Падрына Лопес, які выступіў пасля ўдараў ЗША, заявіў, што Венесуэла будзе супраціўляцца прысутнасці замежных войск у краіне. «Гэтае ўварванне — найвялікшая знявага, якую калі-небудзь цярпела краіна», — дадаў ён.

Каментары7

  • ●
    03.01.2026
    Што будзе ў Маскоўскай імперый далей?, ўсе будзе добра . З нафты магчыма вырабляць гарэлку ды і баярышніка на ўсіх хопіць. . Бабы яшчэ наводзяць.
  • Т♣️п
    03.01.2026
    валета у́ 1995 трэба было судзіць .
    але забзьдзелі
  • прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі
    03.01.2026
    ●,

    дзеля нас літвінаў-беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага . Вы з гэтым падыходам- кодам згодны ? 1991 на шляху , галоўнае «не прапусціць вакно магчымасцей» гэтым разам. Трамп ведае Р. Рэйгана справу добра !

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»32

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»32

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць