Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку
-
09.01.2026У свой час многія з тых, хто пісаў даносы, выкідваў людзей з працы, вучобы, несправядліва і нізавошта судзіў, фабрыкаваў выбары, хто зьбіваў і забіваў, будуць казаць, што іх "прымусілі", яны "проста выконвалі загад", але ў душы яны былі з народам, за свабоду, дэмакратыю і незалежнасьць, у паліцы быў томік Быкава, сьпявалі на застольлі беларускія песьні. Многія нават пойдуць у палітыку, зоймуць адказныя і кіраўнічыя пасады. Многія назавуць свае арганізацыі ня проста "Жыве Беларусь", але як-небудзь супэр-мэга Нацыянальная Народная Патрыятычная Рэспубліканская Кансэрватыўная партыя. Гэта непазьбежна, і спыніць можа толькі люстрацыя.
-
09.01.2026А што калі яго "данос" на нейкую паперку на дошцы проста ставіў мэтай чым-н заняць "міліцыю" - ну што можна зразумець па паперцы.. а час на тое каб хаця б даехаць - трэба патраціць. і лепей на такое чым на "рэальную працу па пошуку нязгодных". умоўна - правіселя паперка 2-3 дні - каму трэба і так яе ўбачылі - і цяпер можна і тым даць "папрацаваць"... ен жа не здаваў некага, каго можна ў той момант затрымаць...
-
09.01.2026M (іншы), мо вы маеце рацыю. Адкажыце, шаноўныя, сёньня бачыў, як дзяцюк адкопваў свой БМВ - кідаў снег на дарогу, якую пачысцілі адмысловыя машыны, апасьля чаго з'явіўся шчэ адзін штучны спячы паліцэйскі. Праз 3 самаходы дзяўчына адкопвала свой нісан, яна насіла на шуфлі снег наперад. Вось мне трэба было ў ДАІ патэлефанаваць, каб яму штраф далі, ці я стукач адразу. На маркі самаходаў мне ўсё роўна.
-
10.01.2026M (іншы), звычайнае адбельванне. Быццам акрамя палітычнага даносу і супрацы з хунтай іншых сродкаў няма.
-
10.01.2026Лейцар коркавы, у каментары два учынкі, якія не звязаныя адзін з другім. Так звычайна маніпулююць. Бо не зразумела з чым згаджацца: што палітычны данос гэта неабходнасць і добра, альбо што снег пад колы гэта дрэнна
-
10.01.2026Э, абсалютна. Пагатоў дастаткова зайсьці на фэйсбучную старонку Монзуля каб убачыць, што ён там, напрыклад, паўтарае лукашысцкія мэтадычкі пра «спыненыя заводы ў Эўропе ў адрозьненьне ад нас». Так што герой артыкулу мае хіба даволі адназначныя погляды, якія, думаю, праліваюць сьвятло на прычыну ягонага даносу.
-
10.01.2026Произошла чудовищная ошибка!
-
10.01.2026Вы схлусілі ў загалоўку. Ён не данёс на суседзяў, ён данёс на палітычную ўлётку. Гэта як бы зусім розных катэгорый учынкі. Калі ты пэўных пралукашэнкаўскіх поглядаў, то данесці на ананімную ўлётку — натуральная справа. А вось данесці на пэўных суседзяў, якіх ведаеш — быў бы нашмат больш мярзотны ўчынак.
Да таго ж, сутнасць артыкулу не ў тым, каб асудзіць яго за той данос на ўлётку, а ў іроніі лёсу і "здарылася пачварная памылка". Або мо ён пасля перамяніў погляды, што яшчэ лепш. Я не ведаю, але відавочна, што "на суседзяў" ён не даносіў у той раз. Непрыемна, што вы перайначылі сутнасць дзеля клікбейту. -
10.01.2026Можа яго падставіў нехта? Разве даносы трэба асабіста засведчыць?
-
10.01.2026То, что он там где-то там учился,
совершенно не означает
наличие интеллекта, а так по заслугам. -
10.01.2026Есть Бог на свете! 😊
Всегда приятно смотреть как система пожирает тех кто сам ей делал жертвоприношения