Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп «накіроўваюцца ў швейцарскі горны курорт, дзе, як чакаецца, яны сустрэнуцца і канчаткова ўзгодняць пагадненне».

Украіна і ЗША могуць падпісаць пагадненне аб «працвітанні» для аднаўлення краіны на сустрэчы сусветных лідараў у Давосе, якое прадугледжвае прыцягненне 800 млрд даляраў, піша The Telegraph са спасылкай на заходніх чыноўнікаў.
Як піша The Telegraph, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і лідар ЗША Дональд Трамп «накіроўваюцца ў швейцарскі горны курорт, дзе, як чакаецца, яны сустрэнуцца і канчаткова ўзгодняць пагадненне».
Зяленскі меў намер на наступным тыдні паехаць у Белы дом, каб заключыць як план эканамічнага працвітання, так і пагадненне аб пасляваенных гарантыях бяспекі.
Аднак яго еўрапейскія саюзнікі з «кааліцыі рашучых» адгаварылі яго ад гэтай паездкі і прапанавалі Сусветны эканамічны форум як лепшую пляцоўку для сустрэчы з Трампам.
Пагадненне аб «працвітанні» прадугледжвае прыцягненне 800 млрд даляраў у рэканструкцыю Украіны на працягу 10 гадоў.
«Лічыцца, што гэта адкрые шлях для шэрагу крэдытаў, грантаў і інвестыцыйных магчымасцей ад прыватных кампаній для забеспячэння фінансавання. Кіеў спадзяецца, што прапанова Вашынгтону прыняць удзел у пасляваенным аднаўленні, асабліва ў праектах, да якіх Трамп можа быць прыхільным, павысіць гатоўнасць прэзідэнта ЗША даць надзейныя гарантыі бяспекі».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары