Свет33

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?

Адміністрацыя Дональда Трампа неаднаразова заяўляла пра магчымыя ваенныя дзеянні супраць Ірана, дзе жорстка падаўляюцца масавыя пратэсты, што пачаліся ў канцы снежня. Але на практыцы магчымасці Трампа абмежаваныя, піша The Moscow Times.

Авіяносец USS Ford. Фота: U.S. Navy

Дональд Трамп ужо перакінуў значную частку войскаў з Блізкага Усходу для блакады Венесуэлы, у Кангрэсе ўзнікае супраціў ваенным аперацыям за мяжой, а краіны Персідскага заліва не гатовыя падтрымліваць ЗША.

У мінулым годзе Трамп перанакіраваў авіяносец USS Ford і шэраг іншых караблёў з Блізкага Усходу ў Карыбскае мора, дзе яны застаюцца і цяпер. Авіяносцы ж USS Vinson і USS Nimitz, якія раней падтрымлівалі ўдары Ізраіля па Іране ў чэрвені 2025 года, даўно пакінулі рэгіён. Сур’ёзных перакіданняў войскаў ці рэсурсаў не плануецца.

Сістэмы СПА Patriot, што перамяшчаліся на Блізкі Усход з Паўднёвай Карэі, вярнуліся на пастаяннае месца дыслакацыі і там застаюцца. Пры гэтым ЗША ўжо выдаткавалі шмат боепрыпасаў у Чырвоным моры, Іране і Венесуэле, і іх недахоп можа стаць праблемай, калі прыйдзецца доўга абараняць войскі ад іранскіх ракет.

Іран мае вялікі арсенал ракет, у ЗША ж на авіябазе ў Катары знаходзіцца каля 10 тысяч вайскоўцаў, а таксама меншыя групоўкі ў Іраку, Сірыі і Іарданіі. Калі амерыканцы пачнуць бамбіць Іран, а той адкажа, запас ракет-перахопнікаў можа хутка скончыцца, папярэджваюць былыя супрацоўнікі Пентагона.

У Вашынгтоне не раскрываюць канкрэтных планаў ваенных дзеянняў, але шанцы на атаку лічацца вышэйшымі за яе адсутнасць. Трамп слухае розныя меркаванні, але ў канчатковым выніку прымае тое рашэнне, якое лічыць найлепшым.

Але магчымасці дзеянняў абмяжоўвае і апазіцыя ў Кангрэсе, і краіны Блізкага Усходу. Саудаўская Аравія, Аман і Катар не жадаюць ваеннай аперацыі, сцвярджаючы, што гэта выкліча турбуленцыю на нафтапрадуктавых рынках і нашкодзіць эканоміцы ЗША. Саудаўскія чыноўнікі таксама паабяцалі, што не дапусцяць выкарыстання сваёй паветранай прасторы для ўдараў па Іране.

Нават прыхільнікі Трампа ў Кангрэсе выступаюць супраць уводу войскаў. Яны падтрымліваюць санкцыі і эканамічны ціск, але не прамое ўмяшанне.

Амерыканцы могуць не ствараць пастаянную вайсковую прысутнасць у рэгіёне, а перакідаць войскі і авіяцыю для абмежаваных удараў, як гэта было ў чэрвені 2025‑га пры бамбаванні іранскіх ядзерных аб’ектаў. Калі дыпламатыя не спрацуе, магчымыя таксама кібератакі.

У выпадку авіяўдараў галоўнымі цэлямі будуць «цэнтры рэжыму», камандныя пункты, вайсковыя аб’екты і важныя лініі і сродкі сувязі. Па словах адстаўнога амерыканскага адмірала Джона Мілера, вялікага нарастання сілы ў Персідскім заліве не будзе — аперацыі будуць абмежаваныя або з блізкіх да Ірана базаў, або глабальна з тэрыторыі ЗША.

Каментары3

  • Вы забыліся?
    14.01.2026
    Ізраіль амаль укатаў усю ПВА і ракетную інфрастуктуру ісламскіх рэвалюцыянераў! Дык што там астанецца ад тыдня працы ЗША!
  • политзек
    14.01.2026
    угу.. скорее всего там уже некому помогать.
    помощничек.
  • Жэка
    14.01.2026
    Уровень аналітыкі - "шрайбман - карбалевіч".

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць