Грамадства

У Беларусі істотна павялічаць колькасць станцый для зарадкі электракараў

Як паведамілі ў «Беларуснафце», ужо сёлета па ўсёй краіне з’явяцца больш за 300 новых зарадных аб’ектаў. Каля 200 з іх будуць ультрахуткімі і пачнуць працаваць у Брэсце, Віцебску, Магілёве, а таксама ўздоўж асноўных аўтатрас М1, М5 і М6.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле наяўных планаў, да канца 2026 года сетка электразарадных станцый дзяржаўнага аператара «Беларуснафта» будзе налічваць не менш за 1300 пунктаў. Цяпер іх дзейнічае 975. Летась прадпрыемства «Беларуснафта-Прамсэрвіс» асвоіла выпуск айчынных зарадных станцый.

З улікам таго, што большасць электрамабіляў цяпер паступае ў Беларусь з Кітая, ужо наяўныя станцыі былі абсталяваныя раз’ёмамі кітайскага стандарту GB/T. Цяпер жа новыя аб’екты адразу камплектуюцца як еўрапейскімі канектарамі CCS, так і кітайскімі.

Усяго на сёння ў Беларусі працуе каля дзвюх тысяч грамадскіх электразарадных станцый.

Раней таксама стала вядома, што ўлады працягнулі дзеянне нулявой мытнай пошліны на электрамабілі, а квота на іх увоз складае 20 тысяч машын.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць