Грамадства2727

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе

Стрыжак і Лябедзька таксама выступаюць супраць.

Марыя Калеснікава. Photo by Soeren Stache picture alliance via Getty Images

Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы ў эміграцыі адрэагавалі ў сацсетках на першае інтэрв'ю Марыі Калеснікавай. Былая палітзняволеная заклікала еўрапейскіх лідараў шукаць збліжэння з Аляксандрам Лукашэнкам.

Уладзімір Жыгар

«Цікава і абсалютна прадказальна. Хтосьці растлумачыў бы ёй, што рэжым Лукашэнкі з’яўляецца саўдзельнікам вайны. Або як там у іх гэта называецца — «СВА».

Што на тэрыторыі нашай краіны арганізоўваліся фільтрацыйныя лагеры; паветраная прастора, гэтаксама як і тэрыторыя, былі прадастаўленыя для ўварвання і нанясення ўдараў па Украіне; эканоміка цалкам мілітарызаваная і пастаўляе зброю і боепрыпасы акупантам.

Хаця, вядома ж… вядома ж, яна ўсё гэта ведае. Гэта проста такая пазіцыя. Далей будзе акт пад назвай «суседзяў не выбіраюць» і «калі Амерыка не грэбуе, дык чаму мы тут выкручваемся».

Ігар Лосік

«Перамовы з Лукашэнкам — гэта, вядома, цудоўна, але колькі іх ужо было за апошнія 30 гадоў? Праз пару гадоў пасля «пацяпленняў» ён зноў разрывае ўсе адносіны і пачынае рэпрэсіі. І з кожным разам больш жорсткія.

У пачатку 2020 года ён абдымаўся з Пампеа, а ўжо праз шэсць месяцаў я з камеры чуў выбухі гранат і чэргі з аўтаматаў. Пара ўжо ўсвядоміць, што ён разумее толькі сілу. А гэтыя «пацяпленні» — часовыя, яны ні да чаго не вядуць і толькі ўмацоўваюць Лукашэнку ў думцы, што еўрапейцы слабыя і што ён у любы момант можа зноў іх кінуць, і яму за гэта нічога не будзе — пад яго прагнуцца.

Яго цікавіць толькі ўласнае эга, і ён гатовы абмяняць тысячу зняволеных нават не на зняцце санкцый і не на наладжванне адносін з Еўрасаюзам. Яму гэта нецікава. На перамовах з амерыканцамі ён выстаўляў самую банальную просьбу, пры выкананні якой гатовы выпусціць усіх палітычных. На жаль, я не магу расказаць, якую менавіта. Але вы зусім не здзівіцеся, калі гэта адбудзецца».

Андрэй Стрыжак

«Чаму Еўрасаюз не вядзе перамовы з Мінскам?

Адказ на пытанне, што турбуе Марыю Калеснікаву, вельмі просты: бо афіцыйны Мінск ёсць хаўруснікам імперскай Расіі, што вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, што бароніць агульнаеўрапейскія інтарэсы.

І чым слабейшыя агульныя пазіцыі гэтага хаўруса (санкцыі, абмежаванні, зніжэнне таваразвароту і гэтак далей), тым менш у агрэсараў сродкаў для вядзення вайны, тым даражэй яна ім абыходзіцца.

І чым даўжэй Украіна бароніць сябе, тым пазней Марыі давядзецца хавацца ў бамбасховішчы пад Берлінам».

Анатоль Лябедзька

«Маша, для таго каб зразумець, чаму «Еўропа не распачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША», патрэбна, па-першае, ведаць гісторыю адносінаў Брусэля і Мінска. Па-другое, разумець стаўленне еўрапейцаў да расійскай агрэсіі ва Украіне. І трэцяе, ведаць прыроду і сутнасць беларускага рэжыму. 

Калі гэтага няма, то [канструктар] «Лега» не складваецца».

Каментары27

  • Фашыстовец
    19.01.2026
    Ну, вось левакі і накінуліся на кабету.
  • Нацыстовец
    19.01.2026
    Фашыстовец, цяпер за такое павінны зладзіць палітычнае харакірі. Кабету можа крытыкаваць толькі гей ці транс, але не белы гетэра мужык.
  • Стандарты журналістыкі
    19.01.2026
    Хацеў у арыгінале прачытаць выказванні прыгаданых. Паглядзець, на якой мове напісалі. Упэўніцца, ці яе ў выпадку запісаў Пазняка НН не выцягнула толькі фрагменты, якія пасуюць пад тэзіс.

    Але крыніц няма. Дзе гіперспасылкі на першакрыніцы? Чаму на беларускія крыніцы ці каментатараў не даяце спасылкі, але на розныя расейскія, расейскамоўныя ці нават лукашэнкаўскія ўжо так?

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць