Грамадства3939

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты

Каардынацыйная рада 20 студзеня прыняла правілы правядзення выбараў дэлегатаў яе 4‑га склікання, паведамляецца ў тэлеграм-канале КР. У галасаванні па гэтым пытанні ўдзельнічалі 42 дэлегаты з 80: 40 прагаласавалі «за», 2 устрымаліся.

Выбары пройдуць 11—17 мая 2026 года ў анлайн-фармаце. Сістэма галасавання будзе прапарцыйнай, а для ўдзелу ў размеркаванні мандатаў неабходна набраць як мінімум 3% галасоў.

Падаваць кандыдатуры могуць «выбарчыя суб’екты»: палітычныя партыі, устаноўчыя камітэты партый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фракцыі КР цяперашняга склікання, іх кааліцыі, а таксама групы грамадзян, якія адпавядаюць патрабаванням правіл выбараў. Кожны суб’ект павінен мець назву, палітычную праграму і абвясціць свае каштоўнасці ці ідэалогію.

Суб’екты павінны падаць спіс мінімум з 10 кандыдатаў з захаваннем гендэрнай квоты не менш за 40% прадстаўнікоў менш прадстаўленага полу. Пры аб’ектыўнай немагчымасці выканаць гэтую квоту (напрыклад, у арганізацый бяспекі або ветэранскіх структур) камісія можа знізіць яе да 20%.

Больш падрабязнае палажэнне аб выбарах будзе апублікавана пазней, пасля ўнясення неабходных змен.

Каментары39

  • Не зразумела
    20.01.2026
    Па прыкметах сэксуальнай арыентацыi, расы, узросту, рэлiгiйных поглядаў так сама квоты ўводзiць будуць? Чаму менавiта па гендару вырашылi квоты ўводзiць
  • Квір-выбаршчык-ца
    20.01.2026
    Скажыце, калі ласка, як вызначаецца пол пры падачы заяўкі? Ці патрэбна прыкладаць даведку ад лекара, калі я адчуваю сябе трансгендарам або, можа, ёсць нейкая Гендэрная Рада, якая можа правесці экспертызу на месцы і засведчыць гэта ў ЦВК Святланы Ціханоўскай?
  • Filipp
    20.01.2026
    "На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты" ©
    Няма больш важнай рэчы ў свеце, чым гердарныя квоты!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць