Грамадства1212

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»

Італьянскі дом моды Gucci абвясціў новую амбасадарку брэнда, якой стала беларуска Арына Сабаленка. Беларуская тэнісістка, якая цяпер узначальвае сусветны рэйтынг WTA і з’яўляецца чэмпіёнкай US Open 2025 года, стане галоўным тварам Gucci ў жаночым тэнісе.

Арына Сабаленка ў сукенцы Gucci

У рэкламным відэа Сабаленка паказаная падчас розыгрышу з ракеткай у руках. Яна адзетая ў доўгую шаўковую сукенку бэжавых і цёмна-карычневых адценняў з калекцыі вясна—лета 2026 года. Вобраз дапоўнены пер'евымі элементамі, фірмовым узорам GG і залатымі завушніцамі з лагатыпам брэнда.

Раней Gucci таксама заключыў партнёрства з італьянскім тэнісістам, пераможцам чатырох турніраў з серыі Вялікага шлема Янікам Сінерам. Ён прадстаўляе не толькі асноўныя калекцыі, але і новую лінію для зімовых відаў спорту Gucci Altitude.

Сабаленку ж нядаўна выбрала і кампанія Nike у якасці твару для запуску новай мадэлі красовак Shox Z.

Каментары12

  • Filipp
    22.01.2026
    Віншую!
  • аоэт
    22.01.2026
    баленсияга - попса
    для лохов - гучи
    беларуский марк формэль
    в сотню раз круче
  • Упс
    22.01.2026
    На фота выглядае як нейкі мужык-транс.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць