Свет33

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся

У Крамлі заявілі, што сустрэча доўжылася каля 3,5 гадзіны. Картэж Уіткафа пакінуў Крэмль.

Уладзімір Пуцін і Стыў Уіткаф. Скрыншот з відэа

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў пракаментаваў сустрэчу, якая адбылася ў Крамлі, паміж Уладзімірам Пуціным, спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам.

Паводле яго слоў, на сустрэчы дамовіліся, што 23 студзеня ў Абу-Дабі адбудзецца першае пасяджэнне трохбаковай рабочай групы па пытаннях бяспекі з удзелам прадстаўнікоў Расіі, ЗША і Украіны.

Ушакоў дадаў, што расійская дэлегацыя ўжо сфарміравана, атрымала ад Пуціна «канкрэтныя інструкцыі» і ў найбліжэйшы час вылеціць у Абу-Дабі.

У яе склад увайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Мінабароны на чале з начальнікам ГРУ Ігарам Касцюковым.

Акрамя таго, у Абу-Дабі адбудзецца сустрэча Уіткафа і кіраўніка РФПІ Кірыла Дзмітрыева як кіраўнікоў двухбаковай рабочай групы па эканамічных пытаннях.

Ушакоў назваў праведзеныя перамовы «карыснымі ва ўсіх сэнсах».

Пры гэтым ён заявіў, што «Расія будзе паслядоўна дамагацца мэт СВА, пакуль не ўдасца дасягнуць урэгулявання палітыка-дыпламатычнымі сродкамі».

Таксама, паводле слоў памочніка расійскага прэзідэнта, на сустрэчы Масква зноў канстатавала, што «без вырашэння тэрытарыяльнага пытання разлічваць на доўгатэрміновае ўрэгуляванне немагчыма». Паводле яго слоў, на сустрэчы таксама абмяркоўваліся ініцыятыва Трампа па стварэнні «Рады міру», шэраг рэгіянальных пытанняў і сітуацыя вакол Грэнландыі.

«Пры абмене меркаваннямі наконт «Рады міру» была акцэнтавана наша гатоўнасць накіраваць у бюджэт гэтай структуры 1 млрд даляраў з замарожаных яшчэ папярэдняй адміністрацыяй ЗША расійскіх актываў», — заявіў Юрый Ушакоў.

Ён дадаў, што «астатнія сродкі з замарожаных ЗША расійскіх рэзерваў можна было б накіраваць на аднаўленне тэрыторый, якія пацярпелі ў ходзе баявых дзеянняў — ужо пасля заключэння мірнай дамовы паміж Расіяй і Украінай».

Паводле слоў Ушакова, размова па гэтай тэме будзе працягнутая ў двухбаковай эканамічнай групе, якую ўзначальваюць Уіткаф і Дзмітрыеў.

Каментары3

  • Чмель
    23.01.2026
    Ня верце ардзе .
    875 гадоу́ ілжы і прапаганды .
  • Крыэйшан
    23.01.2026
    двайнік
  • Lech
    23.01.2026
    Карацей пасля пуцінскага высяру Ўкраіне трэба працягваць мачыць расейцаў у сарціре

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць