Каментары да артыкула

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»

  • Indrid Cold
    23.01.2026
    Ну пашпарт жа зрабіў - значыць злачынца сапраўдны, трэба пасядзець будзе. Не ўсё ж пенсіянеркам і дзяўчынам сядзець, трэба каб і красаўцы пасядзелі трошкі. Ну нічога, на зоне будзе блатным, лол
  • .
    23.01.2026
    Не чытаем, адразу пішам? Калі ён звольнены і асуджаны за палітыку, значыць, на правільным баку. А КДБ яшчэ праз год нешта намалявала дадаткова.
  • Indrid Cold
    23.01.2026
    ., я пра тое што для сістэмы няма сваіх. Сення ты свой, а на заўтра ты ўладальнік экстрэмістскага пашпарта з памылкамі і здраднік дзяржаве. Не важна адкуль ты - КДБ, ці МУС - на кожнага знойдзецца экстремістскі артыкул. Думайце калі ідзеце працаваць на дзяржаву-тэрарыст.
  • Проста жыхар
    23.01.2026
    Лол, "Джмітры". Гэбня не ўмее пісаць лацінкай.
  • Смех
    23.01.2026
    Проста жыхар, яна і па-беларуску не надта: Ш_И_ШКОЎ. Прывыклі, што недзе на вяліка-магуча-оркскам напісана. Шаблоны зусім паламаліся пад час фальсіфікацыі.
  • feafania
    24.01.2026
    Смех, у іх і беларускай лацінскай замест Š - SH. Відаць, што зь беларускай у гэбні зусім слаба. Але на маім допыце па-беларуску адзін добра шпарыў, але толькі адзін, праўда, разбаўляў мову расейскай лаянкай - вось расейскай лаянкай яны ўсе добра валодаюць.
  • Міхась
    23.01.2026
    З беларускай мовай у лукашысцкіх рускамірскіх карінікаў-"дызайнераў" прадказальныя праблемы.
    У прозвішчы беларускай кірыліцай яны амбежаваліся адзінай памылкай.
    Затое у варыянце прозвішча лацінкай памылак ужо дзве - двойчы SH замест Š . Ну і бонус - незразумелае Ž у імя лацінкай, з-за чаго імя "атрымальніка" пашпарту чытаецца не інакш як Джмітры
  • Мх
    23.01.2026
    Нават дакумент нармальна сфальшаваць не могуць, без памылак. І яны яшчэ лічаць сябе нашчадкамі Жалезнага Фелікса. Цікава, а калі б ім давялося фальшаваць амерыканскі пашпарт, яны б і там пакінулі надпісы "рускімі літарамі? Калі б НКВД-КДБ СССР так працавала з іх бы смяяліся ўсе ў свеце.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць