Грамадства88

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага

А заўтра, 24 студзеня, ускладанне вянкоў з удзелам Святланы Ціханоўскай адбудзецца ў Варшаве. 

Архіўнае фота: Святлана Ціханоўская ўскладае вянок на могілках Роса. Фота ОСЦ

25 студзеня, у нядзелю, Вільню наведаюць прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Польшчы Караль Наўроцкі. Разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам яны возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах. Нагода для сустрэчы на вышэйшым узроўні — гадавіна Паўстання 1863—1864 гадоў. Гэта не проста пратакольны візіт, а сімвалічны жэст, які падкрэслівае адзінства трох нацый.

Менавіта ў Вільні, на Лукішскай плошчы, былі пакараныя смерцю лідары паўстання, у тым ліку беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. У 2019 годзе іх цудам, у выніку апоўзня на гары Гедыміна, знойдзеныя парэшткі былі ўрачыста перапахаваныя ў капліцы на могілках Роса.

У капліцы, дзе спачываюць парэшткі паўстанцаў. Фота: Наша Ніва

24 студзеня ўскладанне вянкоў памяці пройдзе і ў Варшаве. Мяркуецца, што ў ім возьмуць удзел прэзідэнты Наўроцкі і Наўседа, а таксама Святлана Ціханоўская.

Імя Кастуся Каліноўскага носіць полк беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Каментары8

  • ???
    23.01.2026
    Интересно, а беларуский лидер нации, великий политики, писатель и провидец, почтит своим личным присутствием?
  • Ніка
    23.01.2026
    Дзякуй Нашай ніве за такую дакладную інфармацыю, я так і зразумела - дзе і ў колькі адбудзецца мерапрыемства.... Ці людзям там удзельнічаць непажадана?
  • Кожны робіць што можа
    23.01.2026
    Ніка, а хто вы такая? лідарка, чаліня, генеральша апазіцыі? напісана ж "збяруцца прэзідэнты"!

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара5

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі34

72 генералы і адміралы ў адстаўцы папрасілі адмяніць трансляцыю пакарання смерцю вайскоўца, які забіў 13 таварышаў на вайсковай базе2

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара5

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць