Грамадства55

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы

26 студзеня ў межах Добруша ўпаў, без дэтанацыі, меркавана ўдарны БПЛА тыпу «Шахед», паведамляе «Флагшток».

Ілюстрацыйнае фота Нацыянальнай паліцыі Украіны

Маніторынгавыя каналы ў той дзень не фіксавалі залётаў. Паводле звестак крыніцы, мясцовым жыхарам забаранілі здымаць упаўшы дрон, і неўзабаве яго вывезлі. Час і месца падзення ўдакладняюцца.

27 студзеня, паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, пры чарговай паветранай атацы РФ па тэрыторыі Украіны паветраная прастора Беларусі была парушаная некалькімі БПЛА.

А 04:42 канал «Рында маніторыць» паведаміў, што адзін дрон вылецеў курсам на Мазыр. А 05:16 — яшчэ адзін рухаецца курсам на Хойнікі. Апошні выпадак пацвердзіў і канал «еРадар».

Няма доказаў таго, што гэтыя БПЛА перасеклі мяжу, але ёсць зафіксаваныя выпадкі вылету з Гомельшчыны іншых дронаў. А 03:59 той жа канал інфармаваў пра рух па тэрыторыі Беларусі ўздоўж мяжы аднаго беспілотніка ў бок Жытоміршчыны.

А 04:02 «Рында маніторыць» паведаміў, што з Беларусі адзін дрон вылецеў на Красяцічы, а 05:31 яшчэ адзін — накіраваўся на Прыпяць.

З улікам часу залётаў і вылетаў Флагшток робіць выснову, што раніцай 27 студзеня праз Гомельшчыну прайшло мінімум 3 расійскія БПЛА. Ці ўсе беспілотнікі пакінулі тэрыторыю краіны, а калі не, то што з імі стала — пакуль невядома.

Каментары5

  • Нягеглы
    27.01.2026
    Звычайныя беларусы працуюць у тры змены на вайсковых заводах. Зарабляюць грошы на крыві украінцаў.
  • 453543
    27.01.2026
    Нягеглы, Нi 3,14159...z...дi. Язык, як памяло. Абы ляпнуць.
  • Спадар
    27.01.2026
    453543, Адкрыю сакрэт ---- больш за 300(ТРЫСТА) прадпрыемстваў ябацькастана дапамагаюць забіваць украінцаў....

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць