Спорт11

На Зімовай Алімпіядзе выступіць рэкордна нізкая колькасць расіян

На Алімпіядзе-2026 у Італіі выступяць 13 расійскіх спартсменаў

Фота: Maja Hitij/Getty Image

Запрашэнні выступіць у нейтральным статусе на Алімпійскіх гульнях у Італіі атрымалі 13 расійскіх спартсменаў. Іх імёны апублікаваў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК).

Гэта горныя лыжнікі Юлія Пляшкова і Сямён Яфімаў, саначнікі Павел Рапілаў і Дар’я Алесік, фігурысты Пётр Гуменнік і Адэлія Петрасян, лыжнікі Савелій Карасцялёў і Дар’я Няпраева, канькабежцы Ксенія Каржова і Анастасія Сямёнава. Да ўдзелу ў спаборніцтвах па скі-альпінізме запрошаны Мікіта Філіпаў, па шорт-трэку — Іван Пасашкоў і Алена Крылова.

Расійскія спартсмены будуць выступаць на Алімпіядзе ў нейтральным статусе, які ім яшчэ трэба пацвердзіць, і толькі ў індывідуальных дысцыплінах.

На спаборніцтвах Летняй Алімпіяды ў Парыжы ў 2024 годзе ўдзел прымалі 15 расійскіх спартсменаў. Такім чынам, на будучай Зімовай Алімпіядзе выступіць мінімальная колькасць расійскіх спартоўцаў за ўсю найноўшую гісторыю, менш было апошні раз у 1908 годзе.

На Зімовай Алімпіядзе 2022 года ў Пекіне было 212 расіян, якія заваявалі 32 медалі (5 залатых, 12 срэбраных і 15 бронзавых)

Расійскі спорт быў спачатку пад банам за допінгавыя скандалы, а цяпер знаходзіцца пад банам пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Міжнародныя федэрацыі біятлону і хакею забаранілі расійскім, а таксама і беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах.

Беларусаў таксама будзе мінімальна на Зімовых алімпійскіх гульнях, усяго сем.

У Пекіне-2022 было 29 спартоўцаў. Там беларусы здабылі два срэбраныя медалі.

Алімпійскія гульні будуць праходзіць з 6 да 22 лютага ў Мілане і Карціна-д’Ампеца.

Каментары1

  • Вольга
    28.01.2026
    Не расейцаў - а нейтральных атлетаў без сцягу і катлетаў.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць