Грамадства2323

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў запрашэнне расійскім бокам на перамовы ў Маскву. 

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Вядома, для мяне немагчыма сустрэцца з Пуціным у Маскве. Гэта было б тое самае, што сустрэцца з Пуціным у Кіеве», — сказаў Зяленскі.

«Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён, вядома, адважыцца, — дадаў прэзідэнт Украіны. — Я гатовы да любога фармату саміту лідараў, але не ў Маскве ці Беларусі»

Ён дадаў, што перамовы ў Абу-Дабі таксама могуць быць перанесеныя з-за напружанасці вакол Ірана: «Нешта адбываецца ў сітуацыі паміж Амерыкай і Іранам. І гэтыя рэчы, імаверна, могуць паўплываць на дату».

Зяленскі сказаў, што, калі Расія спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны, Украіна не будзе наносіць удары па энергетыцы Расіі.

Акрамя таго, паводле слоў Зяленскага, Украіна будзе гатовая да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2027 годзе: «Нас цікавіць фаст-трэк. Будзе гібрыдная вайна супраць уступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз. Таму я хачу зрабіць усё, каб атрымаць дату».

Каментары23

  • Filipp
    30.01.2026
    "Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца»"©
    Няўжо хоча падзякаваць Пуціну асабіста, што той пайшоў на энергетычнае "перамір'е"?
  • Кринж
    30.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Юзік
    30.01.2026
    што ты нясеш?)
    Руды Донні змусіў путлера пайсці на гэтае перамір'е, бо бамбіць энергетычную інфраструктуру - пэўны крок (яшчэ не фінальны) да міжнароднага вызнання свайго ўраду тэрарыстычным. Дарэчы ЕЗ ужо прызнаў расею спонсарам тэрарызму... пум-пум-пум

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць