Здарэнні44

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»

74‑гадовая мінчанка страціла тысячы даляраў і паўдзельнічала ў злачыннай схеме. Махляры настолькі заблыталі жанчыну, што яна пагадзілася выканаць ролю «агента спецслужбаў».

У Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнулася 74‑гадовая мінчанка, якой на гарадскі тэлефон патэлефанавала нібыта супрацоўніца паліклінікі. Невядомая паведаміла, што ўстанова пераходзіць на электронную форму выдачы медкарт і для афармлення патрабуюцца яе даныя, распавядае прэсавая служба мінскай міліцыі.

Далей пенсіянерцы па відэасувязі патэлефанаваў нібыта праваахоўнік, які паведаміў — яна стала ахвярай ашуканцаў, і пераканаў аказаць садзейнічанне ў сакрэтнай аперацыі.

Для гэтага ён загадаў паехаць у іншы горад на таксі і забраць з чужой паштовай скрыні скрутак.

Выканаўшы ўсе ўказанні, жанчына вярнулася ў Мінск і сустрэлася з кур'ерам. Незнаёмцу яна перадала чужую пасылку і свае 4 тысячы долараў ЗША, думаючы, што дэкларуе іх.

Праз нейкі час мінчанка зразумела — яе падманулі, і звярнулася ў міліцыю.

Каментары4

  • беларускі беларус
    03.02.2026
    Сам гэта праверыў на практыцы, калі мне пачалі дурыць галаву (бо я пачаў з незнаёмцамі па-расійску) і ўсім раю ў падобных выпадках карыстацца беларускай мовай. Махляры яе на дух не пераносяць, як толькі яе пачуюць, бо пэўна ж не разумеюць, і самыя ўскрываюцца імгненна і адвальваюцца. Святая Беларуская Мова!
  • Ёсік
    03.02.2026
    беларускі беларус, не аднойчы было, хто пачынае лаяцца ды пагражаць, хтосьці проста кідае слухаўку, але на гэтым усё заканчваецца. Размаўляйце па-беларуску, канешне, калі вы беларусы, а не крываротыя расейцы.
  • Згода
    03.02.2026
    беларускі беларус, усё так, пацверджваю.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць