Грамадства2626

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!

«Калі сама Маша пяройдзе на беларускую мову ды будзе з'яўляцца пад бел-чырвона-белым сцягам, кажучы пра Беларусь — гэта таксама будзе вельмі добра, па-беларуску», — перакананы палітык.

Ілюстрацыя з фэйсбука Паўла Севярынца

Палітык змясціў у сваім фэйсбуку допіс, прысвечаны Марыі Калеснікавай.

«Марыя Калеснікава заззяла як зорка ў Маладым Фронце. Па-беларуску, пад бел-чырвона-белым сцягам, з флейтай. Прыгожа!

Маша была адна з першых дыджэяў Адраджэння — пераможцаў маладафронтаўскіх лідэрскіх курсаў у самым пачатку 2000-ых.

Цудоўнай, яскравай, волевай моладзі тады ў беларускім руху было мноства.

Але чым далей у эпоху Лукашэнкі, тым больш бел-чырвона-белая рамантыка пачынала ўспрымацца не як моц і прыгажосць народа, а як дзівацтва і скрайнасць.

У 2020 годзе дайшло да таго, што новыя лідары пратэстнай палітыкі адпачатку стараліся адмежавацца ад беларускасці і нацыянальнага сцягу — маўляў, гэта «старая апазіцыя».

Але ў жніўні 2020 года сотні тысячаў беларусаў выйшлі на пратэст менавіта з бел-чырвона-белымі сцягамі Хрыста. І зноў на поўны голас загучала беларуская мова. 

Ніякая не «старая», але вечная.

Гэтая з'ява — вялікая навука для ўсіх беларусаў, якія кажуць ад імя Беларусі.

Няможна адкідаць душу і сутнасць сваёй Радзімы — і заставацца яе сэрцам.

У жніўні 2020 года Маша Калеснікава вярнулася пад бел-чырвона-белыя сцягі. І тое, што яна зрабіла тады, яе адвага і любоў — застанецца ў беларускай гісторыі. Моц і святло яе вобразу, як і цуд Святланы Ціханоўскай, як мужнасць Статкевіча, як змаганне мільёнаў беларусаў — Божы дар і наш супольны здабытак. 

Пасля выхаду з турмы, ва ўкраінскім Чарнігаве, пасля вядомай прэс-канферэнцыі і абурэння беларусаў мы з Уладзям Лабковічам, класным маладафронтаўцам 1990-ых, гадзінамі размаўлялі з Машай і Марынай Золатавай. І Маша, і Марына выдатна размаўляюць па-беларуску. А як файна Маша з Максімам Знакам спявалі для ўсіх палітвязняў «Тры чарапахі» і «Простыя словы»!..

І нам, беларусам, і самой Машы трэба асэнсаваць, якую каштоўнасць дае нам Бог — час, у якім мы жывем, і цуды, якія Ён творыць праз нас.

Варта разумець: праз нашы пакуты ў турмах, войнах, выгнаннях спрабуе выявіцца Сам Хрыстос.

Ці дазволім мы Яму — ці не?

Варта зацеміць раз і назаўжды: найвялікшая каштоўнасць Беларусі — гэта людзі.

Нават Лукашэнка, які канвеерам вывозіць на экспарт за мяжу і прадае найлепшых беларусаў Захаду, гэта разумее.

Дык вось, мы, беларусы, ня можам дазволіць сабе раскошу выкідваць, як непатрэбнае рыззё, з беларускага жыцця ані «старую апазіцыю», ані змагароў, якія ахвяравалі сабою, ані дабраахвотнікаў, што ваявалі за Украіну, ані Машу Калеснікаву.

Трэба цаніць і берагчы кожнага беларуса!

Давайце вучыцца гэтаму ў габрэяў, з якімі мы жылі стагоддзямі поплеч.

Тое, што Святлана Ціханоўская запрасіла Марыю стаць разам у навагоднім эфіры — гэта добра, па-беларуску.

Тое, што Зянон Пазняк знайшоў словы, каб суцішыць цкаванне Машы — гэта добра, па-беларуску.

І калі сама Маша пяройдзе на беларускую мову ды будзе з'яўляцца пад бел-чырвона-белым сцягам, кажучы пра Беларусь — гэта таксама будзе вельмі добра, па-беларуску.

Да 2020 года можна было лічыць, што адкрытая беларускасць — гэта дзівацтва і слабасць.

Але цяпер адкрытая беларускасць — гэта моц і прыгажосць, якія адгукаюцца ў сэрцах мільёнаў.

Беларусь ЖЫВЕ – і жыве яна ў сэрцах беларусаў», — напісаў Павел Севярынец.

Каментары26

  • Не зусім так
    03.02.2026
    Не слабасць, і не моц - нармальнасць.

    Але ж, бабарыканцы ХОЧУТЬ быць губернскімі маскоўцамі.
  • ---
    03.02.2026
    Ну восьсь і ўсё .., Не дай божа.... Беларусь павінна быть парламентскай карінай, не патрэбна тут цара-прэзідэнта далей зноў.
  • Сьвяшчэнный саюз
    03.02.2026
    Каб вярнуцца ў бел-чырвона-белую Беларусь, Калесьнікавай спачатку трэба выйсьці з-пад расейска- нямецкага куратарства.

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць