Грамадства6969

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Марыя Калеснікава стала гераіняй новага выпуску праграмы Юрыя Дудзя. У гутарцы яна зноў заклікала Захад да прагматычнага дыялогу з Мінскам.

Дудзь спытаў Калеснікаву пра яе рэзанансныя словы пасля вызвалення, што Еўропе трэба весці дыялог з Лукашэнкам. 

— Ну, усё вельмі проста. Самае простае — гэта тое, што я тут знаходжуся, таму што нехта з некім пачаў размаўляць. Калі для таго, каб вызваліць людзей, трэба размаўляць з Лукашэнкам — я лічу, што гэта варта рабіць. Я зараз не ацэньваю нейкія яго дзеянні ці ўзровень рэпрэсій. Я кажу па факце: калі ў выніку дыялогу вызваляцца людзі — гэта добра. Калі спыняцца рэпрэсіі і людзей перастануць караць за меркаванне — гэта вельмі добра.

Тое самае яна кажа пра імавернае вяртанне ў Беларусь еўрапейскіх амбасад, культурных інстытуцый, «накшталт Інстытута Гётэ, якія падтрымліваюць не палітыкаў, а людзей і культуру», «электрычкі ў Вільнюс».

— Нам не патрэбная выпаленая зямля пасля дыктатараў. Нам трэба, каб людзі адчувалі сябе свабодна. Зараз беларускі тэатр, музыка, мастакі — амаль усе з'ехалі. Тое, што засталося, — вельмі нізкай якасці, і гэта запаўняецца такім жа нізкаякасным расійскім кантэнтам. Гэта дэградацыя, якая бачная не адразу, але з гадамі яна адбываецца. Таму пазітыўныя змены ў выніку дыялогу важнейшыя за крытыку, якую я атрымліваю, — дадае яна. 

Дудзь удакладняе, як можна дамовіцца з Лукашэнкам, бо нават пасля вызвалення ўсіх палітвязняў набраць новых закладнікаў для яго — пытанне пары дзён. Дзе гарантыя, што ён не набярэ новых па такім жа бяспраўі? Чаму Лукашэнка можа на гэта пайсці? — пытае Дудзь.

— Дзеля будучыні краіны і дзяцей, магчыма, з пункту гледжання праявы мудрасці ці сілы… Ён не можа не думаць пра будучыню. Да таго ж ён зацікаўлены ў зняцці санкцый, — мяркуе Калеснікава.

— Што прымушае думаць, што яго цікавіць будучыня краіны? Ён жа можа казаць што заўгодна, колькі разоў ён падманваў…

— Дзеля людзей варта паспрабаваць, — адказвае Марыя. 

Каментары69

  • Кринж
    03.02.2026
    Што вярзе гэтая мадам?! Увогуле лічу дзіўнаватымі ейныя паводзіны да і пасля арышту.
  • анатам
    03.02.2026
    Мария, снимите розовые очки...
  • Про
    03.02.2026
    А из беларусов некому дать интервью? Роуды нету? Лукашука? Интервью огонь: в тюрьме неплохо. Можно пить кофе и заниматься йогой. Удобные нары и вкусная баланда. Пускай это Алесь Пушкину расскажет.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць